![]() |
![]() |
Гэтая кніга - паклон пашаны Блаславёнаму Яну Паўлу ІІ. Яна змяшчае: Прысвячаныя Яну Паўлу ІІ тэксты Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Зроблены Рыгорам Барадуліным аўтарскі пераклан на беларускую мову “Рымскага Трыпціха” Яна Паўла ІІ і Рымскі Дупціх. Кніга выдадзеная з нагоды бэатыфікацыі Папы Яна Паўла ІІ. Болей »
Бібліятэкар Свабоды Аляксандар Лукашук прэзэнтуе 90 выданьняў Беларускай службы РСЭ/РС, якія пабачылі сьвет у 2002–2022 гг., уключна з прадмовамі. Болей »
У гэтым рамане з вядомага празаічнага цыкла Уладзіміра Гніламёдава расказваецца пра вяртанне на радзіму ў 1922 годзе бежанцаў з Заходняй Беларусі, якія апынуліся ў Расіі яшчэ ў час Першай сусветнай вайны. Пасля сямі гадоў выгнання галоўнага героя твора Лявона Кужаля і яго аднавяскоўцаў чакалі не толькі зарослыя хмызняком родныя котлішчы, беднасць і нястача, але і іншая дзяржава — адноўленая Польшча. Тут, у ваколіцах Белавежскай пушчы, б... Болей »
Кнігa складаецца з твораў аўтараў, якіх шмат гадоў ганьбавалі, крытыкавалі ці проста замоўчвалі ў гісторыі беларускай літаратуры. Час вяртаньня даўно наступіў, каб іх творчая спадчына стала духоўным набыткам, стала даступнай беларускаму чытачу. Тры трагічныя постаці — Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч і Уладыслаў Казлоўшчык — былі родам зь Беласточчыны. Цяжкім і кароткім атрымаўся іх жыцьцёвы і творчы шлях. Публіцыстычныя артыкул... Болей »
Кнігу беларускага пісьменніка і публіцыста Аляксандра Лукашука склалі дакументальныя даследаванні беларускай гісторыі XX стагоддзя. У кнізе выкарыстаныя фота з архіва Гувераўскага інстытута вайны, рэвалюцыі і міру ЗША; Дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў РБ; Нацыянальнага архіва РБ. Пад гэтай вокладкай — падарожжы ў 20-е стагоддзе не гісторыка, а літаратара, для якога іронія дакументаў ёсць такой самай рэальнасцю, як даты судоў і расс... Болей »
Гісторыкі, якія працуюць з тэмамі забароненымі для вывучэньня ў савецкія часы сутыкаюцца з вялікімі цяжкасьцямі – асноўныя крыніцы інфармацыі знаходзяцца зў засакрэчаных архівах, у якія няма доступу кожнаму, хто пажадае. Хаця некаторыя дыкумэнты ўзьнікалі і ў выданьнях савецкага часу, але зь вядомых прычынаў, яны былі пададзеныя адпаведна прапагандысцкім мэтам зь якімі яны публікаваліся. Такім чынам, адна са старонак гісторыі беларуска... Болей »
Сілуэт сучаснай беларускай літаратуры вызначаюць найперш тры вяршыні: Купала, Колас i Багдановіч. Асобныя невядомыя ці забытыя сёння сцяжыны ix няпростага творчага шляху ўваскрашаюцца ў гэтай кнізе, напісанай з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства ў форме захапляючага эўрыстычнага пошуку: Адрасуецца спецыялістам-літаратуразнаўцам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам i студэнтам. Горны краж беларускай паэзіі, як i ўсялякай іншай, вызна... Болей »
Віктар Швед – адзіны паэт пражываючы ў Польшчы, які пастаянна піша для дзяцей на беларускай мове. На кніжку „Вясёлка” склаліся разнародныя па сваім змесце і форме вершы, напісаныя на працягу многіх гадоў. Сведчаць яны аб шырокіх творчых магчымасцях Віктара Шведа ў галіне паэзіі для дзяцей, увасабляючай кодавыя знакі нацыянальнай і агульначалавечай культуры. Вершы маралізатарска-дыдактычныя знаходзяцца па суседству з творамі рамантычнага... Болей »
У леташнім траўні на старонках абласной беларускамоўнай газеты “Народная трыбуна” я прадстаўляў берасцейскаму чытачу зборнік казак Расціслава Бензярука “Зайцаў кажушок”, дзе небеспадстаўна сцвярджаў, што цяперашняя беларуская казка на сталае жыхарства пасялілася ў Жабінцы. Мяркуйце самі. У 2001 годзе жабінкаўскі паэт Алесь Каско выдаў зборнік чарадзейных казак “Чыстага ўсё нячыстае баіцца”, а тады як раз на паліцах кнігарняў з’явілася ш... Болей »
Фёдар Ястраб (Франц Адамавiч Ястраб (1953–2014) пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну як вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага ўзроўню, мастацтвазнаўца i таленавiты паэт. Унiкальнасць яго паэтычнага дару ў тым, што ён праявiўся ў перадапошні год яго жыцця. Цяжкая хвароба адкрыла яшчэ адну старонку яго таленту – вершаскладанне. Як ён сам гаварыў: «Мне пайшлi cанеты, на працягу 2012–2013 года штодзённа па 2–4 вершы». Напiсана а... Болей »