![]() |
![]() |
У фармаце шматгалосься кніга распавядае пра беспрэцэдэнтны ў гісторыі Беларусі 2020 год. Сотні сьведкаў адкрыта загаварылі пра свае клопаты, жаданьні, радасьці і пакуты ў часе, дзе сышліся пандэмія, прэзыдэнцкія выбары і масавыя рэпрэсіі. Вялікія гісторыі суседзяць з кароткімі эпізодамі і рэфлексіямі „адным сказам“. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы Радыё Свабода, а таксама іншых СМІ, сацыяльных сетак, якія публікаваліся на плятформах РС.... Болей »
У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары планеты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяўчынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці. Болей »
Спалучэнне бязлітаснай шчырасці і лірычнай пачуццёвасці Югасі Каляды - дэбютны зборнік “Галоўная памылка Афанасія” змясціў апавяданне “Зялёныя бурбалкі, залаты акіян”, трылогію з аповедаў “Лета”, аповесць “Invicta, альбо Галоўная памылка Афанасія”. У трылогіі «Лета» смутак пераплятаецца эмоцыямі і пачуццямі, і чытач нібы прысутнічае пры іранічнай споведзі, калі прапануецца толькі адна версія падзей, магчыма – праўдзівая, магчыма – не, а... Болей »
Аркадзь Ліцьвін (Жукоўскі): "Галс – гэта псеўданім аднаго з герояў рамана. У аснове ляжаць сапраўдныя факты. Каралём тады быў абраны Ляшчынскі, адны былі за яго, другія – супраць, умяшалася, як заўсёды, Расія, і сюды з’явіліся царскія войскі. Вакол гэтага і разгортваецца інтрыга. Галоўны герой становіцца на чале канфедэрацкага атрада. Ідэя, якую я праводжу ў гэтым і ў іншых сачыненнях – вяртанне беларускай шляхты беларусам. Вельмі стара... Болей »
«Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — суб’ектыўны погляд пісьменьніка на беларускую літаратурную клясыку. У кнігу ўвайшлі больш за паўсотні эсэ, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ), Анатоля Клешчука, асабістых архіваў сям'і Адамчыкаў, Лявона Юрэвіча, творы Арлена Кашкурэвіча і Заір... Болей »
Гэта зборнік невядомых твораў Васіля Быкава не ў звычайным разуменні — гэта першае цалкам архіўнае выданне народнага пісьменніка Беларусі, куды ўвайшлі яго раннія творы, напісаныя больш паўстагоддзя таму, што ніколі дасюль не друкаваліся: аповесць, апавяданне, прыпавесці, кінасцэнарый па аповесці «Сотнікаў», а таксама незавершаная аўтабіяграфія. Болей »
Патрэба з’яўлення часопіса, які Вы трымаеце ў руках, наспела даўно. Не сакрэт, што ў беларускай культурнай прасторы менавіта Гародня можа пахваліцца сваёй спадчынай, шматлікімі гісторыка-культурнымі помнікамі, іх мастацкай стылёвай разнастайнасцю, а праведзеныя за апошнія сто год археалагічныя доследы дазволілі прыадчыніць заслону не адной таямніцы нашай багатай даўніны. Паселішча, заснаванае на мяжы 10 і 11 стст. на рачных нёманскіх тэ... Болей »
Паштоўкі з відамі беларускіх гарадоў, пераважна губернскіх, пачалі выдавацца ў 90-ых гадах мінулага стагоддзя. А на пачатку ХХ стагоддзя ў іх знайшлі адлюстраванне і павятовыя гарады. Выданнем паштовак у той час займаліся ўладальнікі кніжных магазінаў і магазінаў пісьмовых тавараў, нават тытунёвых і галантарэйных, а таксама фотаатэлье, друкарняў і літаграфій. Выходзілі яны ў буйных выдавецтвах Вільні, Масквы, Пецярбурга, Стакгольма, Бер... Болей »
У гэтай кнізе пісьменнік вяртаецца ў недалёкае мінулае, спрабуючы правесці раўналежнікі з нашай сучаснасцю. Пры гэтым, як і ў папярэдніх кнігах аўтара, прасочваецца сатырычная накіраванасць яго прозы. Болей »
У кнізе разглядаюцца актуальныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры — прозы і паэзіі. Вядзецца размова аб разнастайнасці мастацкіх стыляў, унутрана адзіных у кожнага пісьменніка. Аналізуецца творчасць розных па свайму творчаму почырку літаратараў, праца якіх адзначана «маланкай індывідуальнасці». Болей »