pdf
Юрэвіч Лявон, Літштудыі

Літштудыі

Юрэвіч Лявон

Кніга складаецца з літаратуразнаўчых нарысаў, прысвечаных розным жанрам, аўтарам і творам айчыннага пісьменства. Сярод аб’ектаў цікавасці даследчыка беларускай эміграцыі і архівіста з Нью-Ёрка — творчасць З. Бядулі, Ю. Віцьбіча, Я. Дылы, У. Караткевіча, Р. Крушыны, В. Ластоўскага, Я. Юхнаўца і іншых. Пры гэтым паэзія і проза эміграцыйных ды метрапольных аўтараў разглядаецца ў непарыўнай сувязі, як неад’емныя элементы беларускай літарату... Болей »


Клінаў Артур, Локісаў

Локісаў

раман

Клінаў Артур

"Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве". Месца дзеяння раману – кожнае беларускае мястэчка, тыповае і адметнае. Эпоха – нашая. Дзеючыя асобы – героі сучаснасці, людзі з патаемным жыццём: бізнэсоўцы, мастакі, рабацягі, чыноўнікі, кульработнікі, якіх спас... Болей »


pdf
Пракаповіч Ігар, Луска вечнасці

Луска вечнасці

вершы

Пракаповіч Ігар

Крыніца творчасці паэта, географа, краязнаўца Ігара Пракаповіча — непаўторны ў сваёй прыгажосці Нарачанскі край. Райскай пекнаты азёры ў аздобе зеляніны сівых пушчаў, a ўзгоркі старадаўніх гарадзішчаў вартуюць вежы сучасных храмаў. Але i тут шчасце — побач з болем, надзея змяняецца адчасм, каханне пераплятаецца са здрадай, роспач загойваецца малітвай... Усе гэтыя складаныя варункі сучаснага жыцця знайшлі адлюстраванне ў новым паэтычным ... Болей »


pdf
Віцьбіч Юрка, Лшоно Габоо Бійрушалайм

Лшоно Габоо Бійрушалайм

Даваенная проза

Віцьбіч Юрка

Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу... Болей »


pdf
epub
Гілевіч Ніл, Любоў прасветлая

Любоў прасветлая

Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове. Лірыка-публіцыстычная хроніка: 1947—1995

Гілевіч Ніл

Кніга народнага паэта Беларусі, заслужанага дзеяча навукі, прафесара Н. С. Гілевіча пісалася амаль паўстагоддзя. Яна не толькі ярка выяўляе яго сыноўнюю любоў да роднай мовы, яго грамадзянскую заклапочанасць яе лёсам. У кнізе — назіранні, думкі і высновы аўтара па такіх праблемах, як мова і дзяржава, мова і гістарычны лёс народа, мова і асоба чалавека, мова і нацынаяльная культура, мова і школа, мова гутарковая і літаратурная, мова як р... Болей »


pdf
epub
Пяткевіч Аляксей, Людзі культуры з Гродзеншчыны

Людзі культуры з Гродзеншчыны

Даведнік

Пяткевіч Аляксей

Даведнік складаецца з артыкулаў-персаналій пра вядомых людзей культуры, якія нарадзіліся на Гродзеншчыне. Выданне адрасуецца краязнаўцам, работнікам музеяў, бібдіятэк, настаўнікам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца культурай гродзенскага рэгіёну. Болей »


pdf
Баравікова Раіса, Люстэрка для самотнай

Люстэрка для самотнай

Вершы, пераклады i драматычная паэма

Баравікова Раіса

У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі...» Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры жаль. Кнігу завяршае драматычная наэма «Барбара Радзівіл» — вострасюжэтны, гістарычны твор. «1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост ... Болей »


pdf
epub
Гніламёдаў Уладзімір, Ля аднаго вогнішча

Ля аднаго вогнішча

Літаратурна-крытычныя. артыкулы

Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да сучасніка, выключна багатая і разнастайная. Аб гэтым і вядзе гаворку аўтар. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Арлоў Уладзімер, Ля Дзікага Поля

Ля Дзікага Поля

Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ

Арлоў Уладзімер

Мінулае начы ў табары зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз i забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля i вялікага князя, значыцца, Белагаловая прайшла зусім побач. Першым i другім яе абраннікамі былі вугорцы. Тыя браты-блізняты, што не пахавалі Белагаловую разам з астат... Болей »


pdf
Сяднёў Масей, Ля ціхай брамы

Ля ціхай брамы

Вершы

Сяднёў Масей

Баюся тых дарог, што я прайшоў аднойчы: яны з напрамкаў трох — ад сьцюж, ад зор, ад ночы. Пад'юджвалі ісьці паіць вадой гнаявай. Я-ж ня прыпомню, ці было хоць што на яве. I славячы камлі хваін і пух гусіны, ішоў я па зямлі, нібы у небе сінім. I цьвіў на градах мак і піў ваду я з лосем, аж покуль цела ў смак муроў не напілося. Таго ўсяго няма, лёс нахлусіў паганы... Кудысь, у глухамань, качу зямлю нагамі... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206] [207] [208] [209] [210] [211] [212] [213] [214] [215] [216] [217] [218] [219] [220] [221] [222] [223] [224] [225] [226] [227] [228] [229] [230] [231] [232] [233] [234] [235] [236] [237] [238] [239] [240] [241] [242] [243] [244] [245] [246] [247] [248] [249] [250] [251] [252] [253] [254] [255] [256] [257] [258] [259] [260] [261] [262] [263] [264] [265] [266] [267] [268] [269] [270]   Наступная   Апошняя