![]() |
![]() |
Паміж тым, якім аўтару ўяўляецца свет, дзе ён існуе і дзе імкнецца сцвердзіць сваё права на творчасць, і тым, якім чынам ён разумее самую прыроду літаратурнай творчасці, існуе несумненная сувязь. У дадзенай працы на істотныя пытанні, звязаныя з самарэфлесіяй чалавека, вызначэннем ім свайго месца ў свеце, адносін да свету, шукаюцца адказы ў рэчышчы асноўнай тэмы: светапогляд мастака і яго ўяўленні пра мастацтва. Задачай даследавання з’яў... Болей »
Ставячы пытанні пра матывацыю і шляхі да супраціву, мы зыходзілі з пэўных гіпотэз. Беларусь успрымаецца даследчыкамі і актывістамі як краіна з крайне нізкім узроўнем «жывых» грамадзянскіх традыцый і палітычнай культуры актыўнага ўдзелу (participatory political culture), як краіна, дзе падпарадкаванне асобы дзяржаве з’яўляецца нормай, а прынцып «мая хата з краю» дамінуе нават сярод прасунутых колаў грамадства. У гэтых умовах грамадзянска... Болей »
На аснове шырокага збору архіўных дакументаў аўтар раскрывае перадумовы пратэстных паводзін так званых маўчальнікаў — жыхароў Пышнянскага і Стайскага сельсаветаў Лепельскага раёна — падчас перапісу насельніцтва СССР у 1937 годзе. Пра гэтую прыкрую неспадзяванку для ўлады было паведамлена ў Крэмаль самому Іосіфу Сталіну. Фактаграфічнае рэчышча аўтар напомніў пачуццём суперажывання, а сваю далучанасць да агульнага гістарычнага лёсу сялянс... Болей »
Пад адной вокладкай сабраны творы двух пакаленняў. Геніюш – гэтае прозвішча вядомае кожнаму беларусу. Ларыса Геніюш – ікона беларуска паэзіі, яе сын, Юрка Геніюш, беластоцкі лекар, які таксама пісаў. Зборнік, які носіць назву «Маці і сын», па сутнасці, спалучэнне двух розных па форме, па стылю, па жанры твораў, а лепш сказаць, асобных кніг. Зборнік вершаў Ларысы Геніюш – «Сэрца» і кніга павяданняў Юркі Геніюша «Да свету» трапілі пад адн... Болей »
Новую кнігу паэта складаюць вершы пра гісторыю і сучаснасць. пра родную зямлю — мацярык жыццёвых клопатаў чалавека. У зборнік уключана таксама паэма-маналог «Рэстаўрацыя Хвіліны». Болей »
Кніга ўспамінаў, прозы й паэзіі аўстралійскага беларуса Сымона Шаўцова наскрозь аўтабіяграфічная, пранізаная тугою па страчанай Радзіме. Кніга выдадзеная на сродкі аўтара. Болей »
Ніна Шклярава нарадзілася 10 снежня 1947 года ў вёсцы Прако-паўка Гомельскага раёна. Скончыла Церахоўскую сярэднюю школу. Працуе ў Гомельскім Палацы піянераў і школьнікаў. Вершы Н. Шкляравай друкаваліся ў часопісах «Работніда і сялянка», «Беларусь», «Маладосць» і ў газетах. «Мая вёска» — першы зборнік маладой паэтэсы. Вершы маладой паэтэсы вызначаюцца шчырасцю начуццяў, любоўю да чалавека працы, да яго духоўнай прыгажосці. Болей »
Андрэй Саннікаў - вядомы беларускі дыпламат і грамадскі дзеяч. Нарадзіўся ў Мінску ў 1954 годзе. Працаваў у беларускім МЗС, прадстаўляў Беларусь у Нью-Ёрку, Жэневе, Вене, Брусэлі. У 1996 годзе ў знак пратэсту сышоў у адстаўку з пасады намесніка міністра замежных спраў. Вельмі хутка стаў сур'ёзнай фігурай у беларускай апазіцыі. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах, набраў вялікую колькасць галасоў і павінен быў выйсці ў другі ... Болей »
Ліст да маладой паэткі Ірыны Лобан (Грумандзь) з нагоды выхаду ў свет яе першага зборніка вершаў “Мая душа” (Мінск, выд. І П. Логвінава, 2011) Шаноўная Ірэн (Ірына, Ірынка, як табе больш падабаецца)! Як і ўсе старыя людзі, я больш чытаю перад сном, і гэта не павінна выклікаць крыўду. Проста, вызваліўшыся ад іншых, больш пільных будзённых спраў, бярэшся за кніжку, чытаеш, задумваешся… Твая кніжка ляжыць у мяне на крэсле перад ложкам, а... Болей »
У другой палове пяцідзесятых гадоў адначасова з Беларускім грамадска-культурным таварыствам (БГКТ), друкаваным органам якога стала „Ніва”, у Народнай Польшчы ўзнік і беларускі літаратурны рух, які паступова (а да якога далучыліся і мастакі) аформіўся як Беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднанне „Белавежа”. Адным з пачынальнікаў і самых актыўных удзельнікаў гэтага руху з’яўляецца паэт Віктар Швед – аўтар дзвюх кніжак вершаў, выдадзеных... Болей »