![]() |
![]() |
Паэзія Ванды Марцінш душ Рэйш дужа рэдкая, анамальная з’ява. Свае вершы Ванда Марцінш праз усё жыццё пісала “ў стол”, “для сябе”, “для душы”, пісала, арыентуючыся хіба на беларускую й замежную класіку. І гэтая “ізаляцыя” толькі пайшла ёй на карысць. Калі я ўпершыню прачытаў творы паэткі, мне здалося, што я чытаю нейкую “прапушчаную” старонку беларускай класікі. Здзівіла некранутая свежасць вершаў, жыццярадаснае, такое рэдкае ў наш час, ... Болей »
Oddajemy do rąk czytelnika tom szczególny jak na naszą rzeczywistość wydawniczą, w całości poświęcony bowiem związkom polsko-białoruskim i białorusko-polskim w kulturze. Poznawczo obszar to przebogaty, jednakże prawie nieznany akurat w Polsce. Zarówno polska obecność w białoruskiej kulturze narodowej jak białoruska w polskiej są oczywistością. Wzajemne związki i wpływy kształtowały się na przestrzeni pół tysiąclecia, w warunkach posiad... Болей »
Кніга «Мост святога Францішка» – працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас» (2008, Гародна-Вроцлаў). Але аснову той кнігі склалі ўспаміны пра вялікіх сяброў, настаўнікаў, вядомых у Беларусі і нават у свеце, такіх як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Наталля Арсеннева, Чэслаў Мілаш, Янка Брыль, Аляксей Карпюк… У гэтай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія ж... Болей »
Тэксты з кнігі часткова друкаваліся ў газетах “Народная Воля” і “Наша Ніва” пад рубрыкай “Камертон”. Гэта нарысы і эсэ пра розныя падзеі, часам нават як бы нязначныя. Агульнае, што яднае іх, — гэта Памяць. Мне заўсёды здавалася, што зразумець сучаснасць і зазірнуць у будучыню немагчыма без памяці пра мінулае, без адчування няспыннай плыні жыцця. Свайго жыцця, сваёй сям’і, грамадства, краіны (Аўтар). Болей »
У рамане “Моцны Жбуць” Ірэна Доўскава вяртаецца ў часы свайго дзяцінства — змрочны перыяд чэхаславацкай нармалізацыі 70-х гг. Сямейныя непаразуменні, школьнае жыццё і атмасфера правінцыйнага тэатра, дзе працуюць бацькі, ствараюць рэчаіснасць, якую спрабуе асэнсаваць схільная да лішніх развагаў і лішняй вагі дзевяцігадовая Гэленка Соўчкава. Гэты аўтабіяграфічны раман паўніцца смешнымі і сумнымі гісторыямі жыцця тыповага сацыялістычнага р... Болей »
«Мудрэц са ступаю» — своеасаблівая справаздача Рыгора Барадуліна ў вясёлым жанры. У кнігу ўвайшлі выбраныя сатырычныя і гумарыстычныя вершы, эпіграмы, жарты, а таксама паэма «Смаргонская акадэмія». Усім, каму па душы дасціпнае і яршыстае слова, аматарам мастацкай самадзейнасці, можа прыйсціся да густу нясумная кніга. Болей »
Манаграфія прысвечана музеям Віцебска пачатку ХХІ ст. У першай частцы змешчаны нарыс музейнага будаўніцтва ў Віцебску з ХVІІІ да пачатку ХХІ ст. У другой частцы пададзена інфармацыя пра больш як за сотню музеяў, экспазіцый, галерэй горада рознага ўзроўню і рознай падначаленасці. Можа быць цікавай для жыхароў горада і яго гасцей, якія жадаюць больш даведацца пра гісторыю і культуру Віцебска, рэгіёна. Болей »
Светлай памяці: кіраўніка літаб'яднання “Зоры над Зяльвянкай” Пятра Марціноўскага, журналіста-аналітыка Валерыя Задалі, гісторыка-краязнаўцы Зьміцера Кіселя з Гародні, паэтаў Сяргея Бандарэнкі з Ваўкавыску і Андрэя Пяткевіча, сяброў-аднадумцаў са Свіслачы Аляксандра Курбата, Сяргея Бондара і інжынера-механіка Пятра Будніцкага, цудоўнай жанчыны, маці двух дзяцей Наталлі Гінч і маіх аднакласнікаў Сцяпана Смурагі, Тадэвуша Мятлюка прысвяча... Болей »
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездар... Болей »
Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй айчыннага мастацтва. Можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы праграмы курсаў па гісторыі архітэктуры, рэлігіі, культуралогіі. Болей »