![]() |
![]() |
Юры Гумянюк – паэт наскрозь гарадзенскі. І ня толькі таму, што вобразна-матыўная парадыгма ягоных твораў увабрала ў сябе гукі, колеры, а нават пахі гэтага непаўторнага эўрапейскага гораду. Усе іньшыя ўзроўні мастацка-стваральнай прасторы гумянюкоўскіх тэкстаў таксама жывуць па літаратурных законах, якія дыктуе Гародня. А дыктуе яна вось што: 1) літаратура – не гульня; 2) літаратура – не вайна; 3) літаратура – ня бізнэс. Менавіта таму ко... Болей »
Кніга прысвечана беларускай тапаніміі. Паказаны асаблівасці яе фарміравання ў залежнасці ад спецыфікі прыродна-кліматычных, сацыяльна-эканамічных і культурных умоў жыцця беларусаў. Аўтар выступае рашучым абаронцам нацыянальнай тапаніміі як найкаштоўнага моўнага помніка, важнейшага элемента гісторыка-культурнай спадчыны народа, дзейснага сродку адраджэння нацыянальнай самасвядомасці. Для шырокага кола чытачоў Болей »
Юныя сябры! У вашых руках зборнік пытанняў і заданняў па найноўшай гісторыі Беларусі з 1917 па 1945 гг. Гэта быў не просты для краіны час. Але ён напоўнены светлымі і добрымі ўчынкамі жыхароў нашай з табой Бацькаўшчыны. Яны шмат працавалі і моцна любілі свой край, сваю Беларусь. Болей »
Аўтар разглядае гісторыю беларускай нацыі ад канца XIX стагоддзя да нашых дзён. Ён сцісла перадае асаблівасці кожнага з этапаў гістарычнага шляху, які прайшлі беларусы за гэты час, шукае адказ на пытанне, чаму лес народа стаўся менавіта такім, а не інакшым. Для ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй. Болей »
Гэтая кніга – спроба праз прызму кароткай і драматычнай гісторыі найноўшага беларускага парламэнтарызму паглядзець на гісторыю краіны апошніх дваццаці гадоў. У асобных раздзелах прааналізаваны ўсе выбарчыя парляманцкія кампаніі з 1990 г. па 2004 г. уключна. Калі разьвіцьцё парлямэнтарызму было лякаматывам палітычнага жыцьця ў Беларусі на пачатку 1990-х гадоў, дык сёньня яго адраджэньне патрабуе значных палітычных зьменаў, якія, хутчэй з... Болей »
Кнігу, падрыхтаваную прафесарам В. П. Рагойшам, склалі творы двух яго родных дзядзькоў, братоў бацькі. Гэта — юначыя вершы незаслужана рэпрэсаванага і рэабілітаванага пасля смерці Кастуся Рагойшы (1921–1964?), а таксама эсэ і ўспаміны Антося Рагойшы (1925–2007), з якіх чытач даведаецца пра шэраг цікавых момантаў з жыцця сялян заходнебеларускай вёскі пры Польшчы, «тых саветах» і ў час нямецка-фашысцкай акупацыі, пра сам род Рагойшаў. У к... Болей »
…Народныя апавяданні! Што гэта за цуд! Якія ў іх незвычайныя сюжэты! I нечаканыя! А мова! Заслухаешся! Народнымі апавяданнямі цікавіліся нашы пісьменнікі ўсіх пакаленняў. Адзін з першых пачаў іх запісваць чуйны да народнага слова Францішак Багушэвіч. А цяпер нізку народных досціпаў прапануе вам Ладымер Содаль. Напісаныя жывой народнай гаворкай, яны захоўваюць кемлівасць і дасціпнасць беларускага розуму. Болей »
Праблема асвятлення беларускай мінуўшчыны ў асноўным заключаецца ў тым, што колькасць падсумоўваючых выданняў сапраўды даволі абмежаваная. Апошняя спроба падагульніць усе звесткі з улікам часу і назапашаных ведаў зроблена Генадзем Сагановічам у яго працы "Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя". Наогул праца мае прэтэнзіі на тое, каб задаволіць патрэбы беларусаў у ведах няпростай гісторыі нашай краіны. Выданне... Болей »
Першыя сляды чалавека ў басейне Віслы і Одэра з'явіліся каля 100 тыс. гадоў да н. э. Неандэртальцы-паляўнічыя (homo sapiens neandertalis) пранікалі галоўным чынам на тыя землі, якія сёння ляжаць на поўдні Польшчы. Першыя сляды сталых стаянак чалавека (homo sapiens) сягаюць перыяду мезаліту (8-5,5 тыс. гадоў да н. э.). Менавіта ў гэты час плямёны з арэала прыдунайскіх культур пачалі засноўваць паселішчы на тэрыторыі Польшчы. 3 цягам часу... Болей »
Упершыню падаецца гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да падзей Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года з нацыянальнага пункту гледжання, які грунтуецца на прызнанні факта шматвяковага існавання беларускага этнаса як суб'екта гісторыі. Аўтары шмат у чым пераасэнсоўваюць гістарычны шлях беларускага народа — праблемы этнагенезу, станаўлення і развіцця дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры, узаемадачыненняў з суседнімі краінамі і народамі, вызвален... Болей »