![]() |
![]() |
Кніга прысвечаная дзейнасці беларускага дзяржаўнага прадстаўніцтва ў эміграцыі часоў кіравання Язэпа Сажыча (1917—2007). Гэтае выданне — храналагічны і зместавы працяг папярэдніх: “Рада БНР (1947—1970)” (Мінск, 2013) і “Рада БНР (1970—1982)”. Публікуюцца пратаколы, дакументы з дзейнасці Рады БНР 1980-х — пачатку 1990-х гг., ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы пра асобных дзеячаў. Гістарычны нарыс адлюстроўвае асноўныя... Болей »
Mipa Лукша - паэтка, празаік, пракладчыца, рэдактар. Нарадзілася у Гайнаўцы Падляшскага ваяводства. Вывучала польскую і рускую філалогію на філагагічным факультэце філіяла Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Дэбютавала ў 1973 г. 3 1985 г. працуе журналісткай у беластоцкім тыднёвіку «Ніва». Піша па-польску і па -беларуску. Аўтарка пятнаццаці кніг - 8 паэтычных зборнікаў «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінк... Болей »
Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік. Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на ўскрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветай. Гэта кніга не пра тое, як аднавіць напаўразбураны дом, саджаць агарод, даіць казу, жыць у вёсцы і не спіцца. Гэта кніга пра тое, як аднавіць н... Болей »
Праз асэнсаванне калізій і ўчынкаў мінулага да ўсведамлення ўласнай экзістэнцыйнай сутнасці ў дні сённяшнім — так можна вызначыць лейтматыў змешчаных у гэтым зборніку чатырох аповесцей. Аб’яднаныя агульным месцам дзеяння, займальнасцю фабулы і наяўнасцю дэтэктыўнай інтрыгі, усе яны вылучаюцца дасканаласцю моўнага складніка, вынаходлівасцю ў пабудове сюжэта, адметнасцю аўтарскага падыходу да выкарыстання сродкаў мастацкага адлюстравання ... Болей »
Перакладчык шчыра ўдзячны Марыне Шодзе, а таксама Юрасю Бушлякову, Міколу Раманоўскаму, Валянціну Акудовічу, Адаму Паморскаму, Лявону Баршчэўскаму, Уладзімеру Арлову, Галіне Сініле, Сяргею Карчыцкаму, Марыі Мартысевіч, Антону Францішку Брылю, Ганне Янкуце, Кацярыне Маціеўскай, Юлі Цімафеевай, Антону Рудаку за каштоўныя парады і неацэнную дапамогу на розных этапах працы над кнігай. Болей »
Гэта збор выбраных артыкулаў і прамоваў, якія пабачылі сьвет і прагучалі на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Матэрыялы былі сабраныя для таго, каб не згубіліся ў архівах і ўспамінах, што ня рэдка адбывалася і з гісторыяй найноўшай. У прадмове аўтар кажа, што “гэтая кніга – паклікана паўстрымаць працэс таптаньня памяці і разбуральнага забыцьця. Падаецца толькі фактура – артыкулы, якія былі адбіткам ідэі і адлюстраваньнем вялі... Болей »
У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »
Разьвітаньне з ілюзіямі, кніга твораў Аляксея Карпюка у сэрыі Гарадзенская бібліятэка. Асаблівая каштоўнасьць выданьня ў тым, што тут друкуецца твор гарадзенскага пісьменьніка, які быў скончаныя яшчэ пры яго жыцьці, але так і не пабачыў сьвет. Нават пасьля сьмерці Аляксея Карпюка ў 1992 годзе, рукапісы яго твораў гэтак і не былі надрукаваныя ў дзяржаўным выдавецтве, куды іх пасьля сьмерці перадала ўдава пісьменьніка. Час быў ужо ня той... Болей »
Дэбютны зборнік паэта склалі больш за шэсць дзясяткаў вершаў, напісаных у апошнія гады. Асноўная тэма першага зборніка Мікіты Найдзёнава – каханне. Мужчынска-жаночым узаемінам прысвечана большасць старонак “Развітанцаў”, прычым вырашаецца тэма ў даволі нестандартным для беларускай паэзіі ключы, а менавіта – эратычным. Часам паэт балансуе на мяжы дазволенага, раз-пораз заходзячы за яе. У інтымна-эратычнай балансіроўцы Найдзёнаву дапамага... Болей »
Няшмат прац, якія зараз існуюць, створаны непасрэднымі відавочцамі пэўных падзей. У значнай ступені гэта тычыцца і сталінскіх рэпрэсій. Выключэннем з гэтага з'яўляецца спроба даследавання Сымонам Кандыбовічам пачатку рэпрэсій супраць беларускай інтэлігенцыі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. Тэкст пад назвай "Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі" быў створаны адмыслова для радыё "Вызваленне"(Свабода), яшчэ ў 50-я гады. Але захаваўшыся ст... Болей »