![]() |
![]() |
Гэтая кніжка паўстала на зломе эпохаў. Здавалася, што сыходзіла у нябыт савецкае панаваньне, а новая эпоха патрабавала зусім іншых палітычных правілаў. Беларускія палітычныя лідары мусілі стаць ня проста больш вядомымі, а больш адкрытымі. А з такой моцнай фігуры, як Зянон Пазьняк, камуністычная прапаганда пасьпела стварыць дэманічны вобраз. Вось з задачы лепшай рэпрэзэнтацыі Пазьняка і быў выдадзены зборнік ягоных публікацыяў пад назвай... Болей »
У апавяданнях Сяргея Астраўца чалавек мусіць азірацца на часы мінулыя, шукаць апірышча ў душы. Каралеўскую карону носіць каваль. Вуграм перашкаджаюць вяртацца ў Саргасава мора. Вежавы гадзіннік хавае ў сабе механізм, пакінуты продкамі. Сама краіна выклікае дэпрэсію. Што нам рабіць? Нельга не існаваць у сваім часе. Толькі быць, прысутнічаць, але не жыць па-сапраўднаму. Я толькі пабуду і пайду да сябе… Нельга адкладаць сваё жыццё, калі не... Болей »
Кніга Міхася Скоблы — сплаў асабістых успамінаў і ўдумлівых развагаў на літаратурныя і гістарычныя тэмы. “Прознае” — гэта і палемічнае эсэ, і блог-даследаванне, і водгук на цікавае выданне. “Гуслям, княжа, не пішуць законаў” —гэты радок Янкі Купалы мог бы стаць эпіграфам да большасці тэкстаў, чые героі словам і чынам разбуралі здаўна прысутныя ў нашай культурнай прасторы “саркафагі страху”. Болей »
У сучаснай беларускай паэзіі не вельмі выразна праглядаецца глыбіня культурнай традыцыі. Прычына тут у тым, на маю думку, што Першае беларускае Адраджэнне на пачатку гэтага веку ня толькі прыйшло пасля шматгадовага нацыянальна-культурнага заняпаду, але і было, у духу свайго часу, занадта моцна сацыялізаванае. Яно любіла Бацькаўшчыну і спачувала "простаму" народу, які жадаў "людзьмі звацца". І забывала пра тое, што Бог даў аднаму — адзін... Болей »
Сёньняшняя грамадзкасьць, на жаль - і старэйшыя, і маладзейшыя людзі — не падрыхтаваная пакуль што да аб'ектыўнага ўспрыняцьця драматычнага шляху, на які ступіў падчас Другой Сусьветнай вайны шмат хто з сыноў і дачок Беларусі. Людзі якія дзеля марнай надзеі на лепшую будучыню сваёй краіны апынуліся „па той бок", вымушаны былі ахвяраваць спачатку бясьпекай — сваёй і сваякоў, пасьля — жыцьцём альбо воляй. Закляймёныя потым, як здраднікі Р... Болей »
«Свет першы і апошні» - зборнік вершаў Яна Чыквіна – выкладчыка Беластоцкага універсітэта, старшыні Літаратурнага аб'яднання «Белавежа» - дапаўняе раней выдадзеныя творы аўтара. Лірыка Чыквіна прыцягвае сваёй шчымлівай тугой і светлай радасцю, якія арганічна спалучаюцца ў ягоных вершах. Філасофскія разважанні на будзённыя тэмы і тэмы маштабу сусвету раскрываюць перад намі ўражлівую і вельмі ранімую душу паэта. Чытаеш вершы і ўяўляеш аўт... Болей »
В книге собраны материалы, звучавшие на волнах Радио Свобода, за более чем полтора десятилетия — интервью со Светланой Алексиевич, дискуссии с ее участием, репортажи о встречах с читателями и другие тексты о первом в Беларуси лауреате Нобелевской премии. Использованы фотографии Владимира Гридина, Богдана Арлова, Александры Дынько, AFP. Болей »
Гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і якія пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу — ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар раённай газеты, што строчыць атрутныя пасквілі пра... Болей »
Новая паэтычная кніга Васіля Зуёнка адзначана імкненнем адкрыць для сябе і для іншых складаны свет сучасніка. Лірычны герой паэта востра адчувае з'явы жыцця, сваю адказнасць перад ім. Настрой многіх вершаў Васіля Зуёнка падсвечаны ўсмешкай, гумарам, іроніяй. Болей »
"Світумузыка" - другая кніга беларускага журналіста Аляксея Дзікавіцкага, у якую ўвайшлі аўтарскія вершы і пераклады рок-хітоў на палескую гаворку з ваколіцаў Пінску. Болей »