![]() |
![]() |
Турэмныя ўспаміны палітвязня Алеся Кіркевіча друкуюцца ўпершыню, хоць яшчэ ў 2013 г. іх электронны варыянт пад назвай «Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых» быў адзначаны прэміяй імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зняволенні. Удзельнік Плошчы-2010, тагачасны намеснік старшыні «Маладога фронту» Алесь Кіркевіч 28 студзеня 2011 г. быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых б... Болей »
Кнігу складаюць 63 блогі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста, якія зьявіліся на сайце svaboda.org у 2008–2014. Гэтыя тэксты – хроніка бягучых падзеяў і адначасна — спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Да большасьці блогаў даданыя дыскусіі, якія вяліся зь іх нагоды наведнікамі сайту Свабоды, а таксама — пазьнейшая ацэнка прагнозаў аўтара. Болей »
Раман нобелеўскага лаўрэата 2009 года Герты Мюлер «Сёння я не хацела б з сабой сустракацца» паказвае адзін дзень з жыцця гераіні, — чытач суправаджае яе па дарозе на чарговы допыт, едзе з ёй у трамваі, назірае за пасажырамі і паглыбляецца ў свет яе ўспамінаў, асацыяцый і думак. Пісьменніца малюе жыццё шараговага чалавека ва ўмовах дыктатуры Чаушэску, стварае атмасферу страху, у якім людзі знаходзяцца кожны дзень. Болей »
Вершы — новая форма ў творчасці знанай пісьменніцы Марыі Вайцяшонак. Тэксты напісаліся ў вясковым доме ў Іслачы амаль за адзін месяц, як таго наогул патрабуе руплівы серпень. Адсюль адпаведны настрой. Болей »
У зборнік увайшлі новыя п'есы Сяргея Кавалёва, які застаўся верны свайму герменеўтычнаму метаду выкарыстання міфаў, легендаў, літаратурных сюжэтаў. Але гэтым разам да беларускіх матываў далучаюпда алюзіі і цытаты з сусветнай літаратуры, а міф робіпда своеасаблівым павелічальным шклом, праз якое драматург глядзіць на сучаснасць. Болей »
Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, ... Болей »
Салавей Алесь (сапр. Радзюк Альфрэд), нарадзіўся 01.01.1922 г. у вёсцы Крысава Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачага. Вучыўся ў Менскай педагагічнай навучальні (1937-1938). Вучобу пакінуў з-за арышту бацькоў (трэба было ўзяць на сябе клопат пра малодшых братоў і сястру). У час акупацыі працаваў вярстальшчыкам у «Менскай (Беларускай) газэце», затым пісарам ва ўправе гарадскога пасёлка Ілья. З кастрычніка 1942 г. - сакрата... Болей »
Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін.... Болей »
Дэбютную кнігу Таццяны Нядбай складаюць вершы ў жанры -як сказалі б падручнікі - інтымнай лірыкі. Напісаныя ў розныя гады, прысвечаныя розным людзям, натхнёныя рознымі падзеямі, вершы гэтыя тым не менш складаюцца ў цэльную гісторыю: чакання, кахання, расстання - але, самае галоўнае, гісторыю акрыяння і спакою. Прапануем чытачу перажыць гэтую гісторыю разам з аўтаркай. Болей »
Новую кнігу паэзіі Ніла Гілевіча "Сказ пра залатое пёрка" складае грамадзянская лірыка чатырох апошніх гадоў (2001 -2004). Усе вершы ў ёй - пра тое галоўнае, што было і ёсць найпершым клопатам і найвялікшым болем паэта: лёс Бацькаўшчыны і роднае слова. Болей »