![]() |
![]() |
Манаграфія ўяўляе сабой грунтоўнае, шматпланавае даследаванне аднаго з мала вывучаных аспектаў купалазнаўства. Аўтар разглядае творчасць Янкі Купалы ў кантэксце традыцый духоўнай рэтіянальнасці ў гюльскай літаратуры XIX - пачатку XX стагоддзяў, яго эвалюцыю ад мясцовага патрыятызму і дэмакратычна-гуманістычнай самаідэн-тыфікацыі са сваім народам да ўсведамлення сваёй місіі як паэта-прарока, выразніка яго запаветных дум і спадзяванняў. П... Болей »
Гэты збор твораў Уладзіміра Дудзіцкага (нар. 1911) з’яўляецца першым у Беларусі і найбольш поўным на сёння выданнем творчай спадчыны беларускага эміграцыйнага літаратара, народжанага ў в. Дудзіцы (ёсння Пухавіцкі р-н). Пакінуўшы ў 1944 г. радзіму аўтар прайшоў шлях праз Аўстрыю ў Венесуэлу, ЗША, Германію і зноў ЗША, дзе ягоны след згубіўся. Выданне гэтага збору твораў мусіла б стаць сапраўдным «вяртаннем» Уладзіміра Дудзіцкага ў Беларус... Болей »
Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (1922-1978) на радзіме. Нараджэнец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх формах. «Творамі» А. Салаўя распачынаецца серыя «Галасы Айчыны», у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў. Болей »
Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні, публіцыстычныя допісы. Болей »
Выпускаючы асобнай кніжкай творы Вацлава Ластоўскага (літаратурны псэўдонім Власт), Выдавецтва «Бацькаўшчыны» мела на мэце хоць з грубшага пазнаёміць беларускае грамадзтва на эміграцыі з гэтым арыгінальным, высока ўталентаваным і пры гэтым мала ведамым беларускім пісьменьнікам. Ластоўскі пачаў пісаць і друкаваць у «Нашай Ніве» свае першыя мастацкія апавяданьні каля 1910 году, а ўжо ў 1913 годзе Максім Багдановіч у сваім аглядзе сучаснай... Болей »
Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах. Болей »
Книга посвящена анализу проблем обеспечения населения Республики Беларусь объективной и исчерпывающей телевизионной информацией. Задаваясь вопросом о причинах стагнации телевизионного вещания в нашей стране, автор – журналист с многолетним стажем работы в эфире – предлагает обратиться к опыту создания систем общественного телерадиовещания в большинстве европейских стран. Издание осуществлено при финансовой поддержке Совета Европы. Болей »
Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі, у патрэбных выпадках іх значэнні тлумачацца. Прыводзяцца асноўныя граматычныя формы слова, стылістычныя паметы, якія ўка... Болей »
Слоўнік-даведнік змяшчае больш за 2500 найбольш ужывальных тэрмінаў па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Кожны тэрмін прыводзіцца на беларускай і ангельскай мовах і даецца яго тлумачэнне на беларускай мове. Мэта слоўніка – спрыяць замацаванню беларускай тэрміналогіі па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы ў навуковай літаратуры і навучальным працэсе. Прызначаны для выкладчыкаў усіх тыпаў навучальных устаноў, аспірантаў, студэнтаў і школьн... Болей »
У кнігу ўвайшлі дарожныя нарысы Кастуся Цвіркі пра мясціны, звязаныя з імёнамі Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Янкі Купалы, а таксама пра паездку ў Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці, дзе ў 1944 годзе загінуў грузінскі паэт Мірза Гелавані. Болей »