![]() |
![]() |
Перадвыбарчая атмасфэра з яе эмоцыямі і няспраўджанымі спадзяваньнямі здольная абудзіць у чалавека моцныя пачуцьці – ад узьнёсласьці да расчараваньня. Між тым, прыкладнáя функцыя выбараў – гэта зусім не зьмена курсу, а фармаваньне легітымнага ўраду (варыянт: ураду, які мяркуе, што ён легітымны). Палітычная практыка многіх краін сьвету, да прыкладу Лацінскай Амэрыкі, сьведчыць, што тыповае меркаваньне наконт выбараў, быццам яны даюць маг... Болей »
Насамрэч гэта не паэзія. Гэта нават не проза. "Шчыра, Ня шчыра" – гэта крок беларускай літаратуры ў дваццаць першае стагодзьдзе. Сучасная стылёвая лірыка ў сучаснай стылёвай вокладцы. Чытач можа сам абраць, як пачынаць знаёміцца з выданьнем: з папоўскага або з кухарэвіцкага боку. Болей »
Гэтая кніжка была са мной, так бы мовіць, з самага пачатку. Кожны раз, калі ў хату заходзіла нейкая цётка і, убачыўшы мяне ў калысцы, забывалася тры разы сплюнуць, як наказвае традыцыя, або сказаць пра мяне нешта адмоўнае, а замест гэтага пачынала абдорваць мяне непатрэбнымі кампліментамі, я тут жа пачынаў нясцерпна галасіць і пераставаў есці. Пасля гэтага мая бабуля заўжды ішла па знаёмую бабу, каб тая мяне загаварыла. Шаптуха прыходзі... Болей »
Адлюстравана гаспадарчае жыццё Беларусі з першабытнаабшчыннага часу да нашых дзён. Паказаны асноўныя этапы ў развіцці сельскай гаспадаркі, прамысловасці, транспарту рэспублікі, разгледжаны пытанні аб стане фінансаў, грашовага абарачэння, узроўні жыцця працоўных. Разлічана на студэнтаў эканамічных спецыяльнасцяў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў, а таксама на тых, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі эканамічнага развіцця Беларусі. Болей »
Людзі, якія некалі былі вымушаны з’ехаць са сваёй Бацькаўшчыны, якія шукалі не тое, што лепшага жыця, а паратунку на чужыне, нават здаля ад Радзімы заставаліся (і застаюцца) патрыётамі сваёй краіны. Краіны, якая змусіла да выезду, трактуючы сваіх сыноў і дачок па-мачысінаму. Эмігранты, а пра іх гаворка, застаючыся вернымі сянамі сваёй Бацькаўшчыне, нават на чужыне не пакідалі спосабу і нагоды сказаць праўду пра тое, што было і які лёс з... Болей »
У другую кнігу прадстаўніцы новай хвалі сучаснай беларускай паэзіі Вікі Трэнас увайшлі вершы апошніх гадоў, ужо вядомыя аматарам прыгожага пісьменства па публікацыях у айчыннай перыёдыцы. У эксперыментальных творах аўтаркі адмысловым чынам перапляліся глыбокая філасафічнасць і юначы максімалізм, самасць і адкрытасць усяму свету, рацыяналізм і надзвычайная эмацыйнасць. Кніга «Экзістэнцыйны пейзаж», несумненна, будзе цікавая шырокай чытац... Болей »
Апавядаецца пра нялёгкі лёс настаўніка, таленавітага вучонага-фізіка з-пад Ашмян К. Чаховіча (1832-1902 гг.), які разам з М. Гусевым выпускаў першы ў Расіі навуковы фізіка-матэматычны часопіс (выдаваўся ў Вільні ў 1860-1863 гг.), быў членам вядучых навуковых таварыстваў, членам-карэспандэнтам Галоўпай фізічнай абсерваторыі, аўтарам канструкцый навуковых і дэманстрацыйных прыладаў. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »
Паэт Іван Лагвіновіч памёр 29 сакавіка 2011 года. Гэта кніга змясціла апошні, яшчэ ім самім складзены зборнік «Свечкі трыпутніка» і яшчэ два дзясяткі лепшых вершаў, напісаных на працягу ўсяго творчага шляху. Адмысловы лірычны склад мастацкага мыслення і вычування паэта навідавоку. Шкада, што шырокае кола прыхільнікаў беларускай паэзіі мала ведае пра яго творчы плён. Спадзяёмся, што з выхадам гэтай кніжкі самабытны талент Івана Лагвінові... Болей »
Гэтая кніга беларускага архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча “Эмігрант Францыск Скарына, ці Апалогія” адлюстроўвае разнастайнасць даследавання, рэпрэзентацыі і спадчыннасці справы беларускага першадрукара на эміграцыі. Пад адной вокладкай можна знайсці і скарыназнаўчыя тэксты беларусаў часоў міжваеннай Прагі ці паваеннай Нямеччыны, і змястоўнае ліставанне аднаго з найбольш значных эміграцыйных скарыназнаўцаў Вітаўта Тумаша, і аўтарскія аповед... Болей »
Шматтомная энцыклапсдыя на ўзроўні дасягненняў сучаснай навукі адлюстроўвае шматвяковы шлях беларускага народа ад сівой даўніны да нашых дзён. Акрамя артыкулаў аб палітычных, грамадскіх і ваенных падзеях змешчаны матэрыялы аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, стане эканомікі, культуры, навукі і гэхнікі на розных этапах гісторыі. Біяграфічныя артыкулы расказваюць пра гістарычных асоб і іх радаводы. Важнае месца ў выданні займаюць г... Болей »