![]() |
![]() |
Першыя свае вершы Віктар Слінко напісаў у родных Івацэвічах. I з самага пачатку ён заявіў пра сябе як пра паэта, здольнага на эмацыянальны палёт i рэфлексійны пошук. У гэтым зборніку пераважае стылістыка нестандартнага верша. В. Слінко імкнецца стварыць версэты i верлібры. Інтанацыя юнацкай чысціні, шчыры юнацкі смутак дамінуюць у паэзіі маладога аўтара. Болей »
Дакументальна-мастацкая хроніка «Галасы Утопіі» — пяць кніг, у якіх «маленькі чалавек» сам апавядае пра свой лёс. Гэта адметны жанр — шматгалосыя раманы-споведзі, у якіх з малых падзеяў складваецца вялікая гісторыя. Перад чытачом — апошняя аўтарская рэдакцыя цыкла ў найноўшым беларускім перакладзе. Пісьменніца паводле свайго творчага метаду дапрацавала хроніку: скасавала цэнзурныя праўкі, далучыла новыя эпізоды, а таксама старонкі з ула... Болей »
Гэта ўжо другая кніжка маладога празаіка. Пісьменкіку не ўскружыла галаву першая ўдача, ён напружана працаваў, адточваў пяро i зараз у сваіх дэтэктыўных аповесцях выяўляе сябе як добры майстра сюжэтнай інтрыгі, удумлівы аналітык чалавечых узаемаадносін. Болей »
Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў і працаваў, сустракаўся і жыў побач — у маленстве, маладосці, у літаратуры; гэта слынныя дзеячы культуры, землякі і сябры. Паклонам ... Болей »
За намі, нібы сляды, ззяюць вершы. Па іх — толькі вымаві слова! — можна вярнуцца назад, у той час, у той свет, калі — нам здавалася — прарочылася і тваралася будучыня і нам трэба былотолькі чакаць, кабяна спраўдзілася і стала явай. Але будучыня, створаная словам, аказалася магчымай толькі ў сферы духу, а ў зямной рэчаіснасці яна стала падманам — будучыня, якую чакаюць, не прыходзіць. У нашых вершах — пытанні… Жыццё ж, збудаванае на пы... Болей »
Гэту кнігу пачытае беларус, паляк, рускі, украінец, літовец. Успрымуць неадназначна. Але не застануцца абыякавымі. Ніхто. Перакананасць наша ад ведання матэрыялаў, фактаў. Прыведзеныя дакументы, верыцца, нікога не пакінуць абыякавым. Ні таго, каго саджалі, ні таго, хто саджаў. Дзейнасць Арміі Краёвай на Беларусі да гэтага часу фактычна "белая пляма" для нашага чытача. Пры напісанні кнігі аўтар выкарыстаў шматлікую літаратуру, выдадзен... Болей »
Даецца характарыстыка асноўных відаў археалагічных помнікаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, паказваецца ix важнае значэнне як крыніцы звестак па старажытнай i сярэдневяковай гісторыі краю, асвятляюцца спосабы ix выяўлення на мясцовасці. Прызначаецца членам раённых таварыстваў аховы помнікаў, краязнаўцам Болей »
Археалагічнае вывучэнне старажытнасцей Беларусі пачалося ў 2-й пал. 18 ст. У 1-й чв. 19 ст. Т. Нарбут даследаваў курганы паміж Магілёвам і Рагачовам і ў маёнтку Шаўры Лідскага пав., вызначыў пахавальны абрад – інгумацыя на грунце пад насыпам. З.Я.Даленга-Хадакоўскі склаў 4-томны «Слоўнік назваў гарадзішчаў і ўрочышчаў», які змяшчае дадзеныя пра некалькі тыс. археал. помнікаў, з іх каля 200 зафіксавана на Беларусі (гарадзішчы ён лічыў св... Болей »
У аднатомніку змешчана каля 2,5 тысяч артыкулаў, з іх больш за 400 па нумізматыцы. У артыкулах па археалогіі асвятляюцца ўсе археалагічныя культуры, якія існавалі на тэрыторыі Беларусі, усе тыпы археал. помнікаў (стаянкі, паселішчы, гарадзішчы, селішчы, могільнікі, свяцілішчы і інш.), а таксама помнікі архітэктуры ранняга сярэднявечча (мураваныя храмы, замкі, палацы), рэчы матэрыяльнай культуры і ўнікальныя творы першабытнага мастацтва.... Болей »
У гэтую кніжку ўключаныя найбольш яркія археалягічныя адкрыцьці 1970-1990-х гадоў. Пра большасьць зь іх нашыя суайчыньнікі маглі бадай толькі чуць з кароткіх паведамленьняў сусьветных інфармацыйных службаў. Толькі найбольш дасьведчаныя ды цікаўныя, а таксама зарыентаваныя на пошук спэцыяльнай замежнай, пераважна англамоўнай літаратуры, здолелі своечасова даведацца пра некаторыя незвычайныя адкрыцьці археолягаў зь іншых краінаў. Запаўняю... Болей »