![]() |
![]() |
Фонд №582 Дзяржаўнага Архіву Літвы ("Рада Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі") Болей »
Прапануецца шматтомнае фундаментальнае даследаванне архітэктуры Беларусі на працягу другога тысячагоддзя. На падставе шматлікіх архіўных крыніц, бібліяграфічнага аналізу, натурных даследаванняў раскрыты працэсы станаўлення і развіцця айчыннага горадабудаўніцтва і архітэктуры. Першы том прысвечаны перыяду ІХ-ХІV стст.Разлічана на архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, культуролагаў і шырокае кола чытачоў. Болей »
«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных хвароб — iнертнасцi i абыякавасцi. А «Код супрацiву» ад майго другога рэдактара — Аляксея Караля. Крыху парадаксальна, але дадаць я... Болей »
Разглядаецца гісторыя і стан захавання асабістых архіваў беларускіх дзеячаў навукі, культуры і грамадска-палітычнай сферы, пачынаючы з кан-ца XVIII ст. Вызначаюцца накірункі іх пошуку, шляхі выкарыстання ў навуковых, культурных, сайыяльна-прававых, грамадска-палітычных мэтах. Даецца ацэнка асабістых архіваў як гістарычнай крьшіцы і гісторыка-кульгурнага феномена. Большая частка кнігі ўяўляе сабою даведнік, які ўтрымлівае звесткі пра бол... Болей »
Кнігу лёсу напісала Марыя — перакінула масток болю з сённяшняга ў мінулае, злучыла іх у адно, паяднала непаяднальнае... Напісала «на ўсю шчырасць» (выслоўе Янкі Брыля) свае глыбокай і таленавітай душы. Падзялілася перажытым, як апошнім акрайцам хлеба, не ад нішчымніцы, — ад безагляднай шчырасці. Якая ж гэта сёння рэдкасць: такая шчырасць і такая шчодрасць, якое шчасце й ратунак, які падарунак — такая нечакана-чаканая, такая балючая й св... Болей »
У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанчын Еўропы XII стагоддзя Ефрасінню Полацкую. Пастрыгшыся ў юнацтве ў манастыр, яна не хавалася за яго сценамі — адчыняла школы і скрыпторыі, была збіральніцай і апякункаю талентаў, брала чынны ўдзел у грамадска-палітычным і культурным жыцці Полацкага княства. Для шырокага кола чытачоў. У папулярнай форме апавядаецца пра асветніцу, адну з самых адукаваных жанч... Болей »
"Асенні мёд" - гэта своеасаблівы дзённік вялікага, неспадзяванага пачуцця. Гэта споведзь даверлівай жаночай душы, якая шмат перажыла і адпакутавала, якая ўмее цаніць імгненні шчасця і навучылася дараваць. Акрамя аднайменнага цыкла кніга Галіны Каржанеўскай змяшчае разделы, складзеныя з ужо друкаваных раней і новых вершаў, якія дапаўняюць яе па змесце і па настроі. Болей »
«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш ... Болей »
Асмалоўка — гэта ўнікальны раён з дамоў паводле тыпавых праектаў. Гэта першыя тыпавыя дамы ў Мінску, якія з’явіліся разам з жылою забудоваю раёнаў трактарнага і аўтамабільнага заводаў. Аднак нягледзячы на тое, што забудова Асмалоўкі тыпавая, яна мае выразныя мастацкія рысы і ў планаванні, і ў архітэктурнай марфалогіі. Яе паасобныя будынкі былі запраектаваныя рознымі архітэктарамі ў Дзяржаўных архітэктурных майстэрнях у Маскве, але плана... Болей »
У зборніку змешчаны трэніровачныя практыкаванні і практычныя работы, якія дапамогуць у замацаванні тэарэтычных ведаў па курсе «Асновы рэдагавання на беларускай мове». Матэрыял падаецца ў адпаведнасці з праграмай, мае накіраванасць на працу з тэкстам афіцыйна-справавога стылю. Прызначаецца навучэнцам устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі (кваліфікацыі — сакратар-машыністка i сакратар-стэнаграфістка). Можа бы... Болей »