![]() |
![]() |
Аўтографы — гэта не толькі радкі, пакінутыя на старонках кніг. Шматлікія незабыўныя сустрэчы з цікавымі, неардынарнымі людзьмі, наведванне мясцінаў, што захоўваюць памяць пра іх, — гэта таксама своеасобныя аўтографы, якія ўтрымліваюцца ў архівах аўтара. Болей »
«Калі ёсць сябра, тады няма чаго баяцца!» Мядзведзік і Тыгрык — блізкія сябры. І яны нічога не баяцца, таму што разам яны надзіва моцныя, моцныя, як мядзведзь і тыгр. У доме ля ракі ім добра жывецца. Але аднойчы яны выпраўляюцца ў дарогу на пошукі Панамы, краіны сваёй мары. У дарозе з імі здараюцца розныя прыгоды. Але дзе знаходзіцца Панама? Ліс, Карова, Мыш — яны нічога пра гэта не ведаюць, толькі Варона дапамагае сябрам. У рэшце рэшт ... Болей »
Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Прыведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой... Болей »
“Бабскія гісторыі” – пяшчотна-шчымлівы аповед аб жыцці звычайных вясковых кабет. Апавяданні – вынік назіранняў і гутарак, якія аўтарка, журналістка тыднёвіка “Ніва”, праводзіла (і надалей праводзіць) с простымі людзьмі – жыхарамі падляшскіх вёсак. Розныя лёсы і розныя жыцці, але ўсіх гераінь кнігі яднае адно – любоў да роднай зямелькі і веданне свайго месца пад сонцам. Ствараецца ўражанне, што аўтарка гатова ўсімі даступнымі сродкамі ба... Болей »
Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе – фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА "Інтэграл". Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку. Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. З 2005 года сябра Беларускага ПЭН-ц... Болей »
Багра – новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам. Паэма “Заснежаны сшытак“ апіраецца на лёсы і постаці суайчыннікаў аўтара, якія з`яўляюцца метчыкамі нашага шляху і носьбітамі людскасці. Болей »
14 верасня 1998 г. у Мінску памёр мусульманін, якога ве-далі многія нашы супляменнікі. Гэта член Праўлення Беларускага згуртавання татараў-мусульман “Аль-Кітаб’, ініцыятар стварэння і галоўны рэдактар квартальніка “Байрам Якуб Адамавіч Якубоўскі. Рэдакцыя квартальніка “Байрам”, уся татарская грамадскасць панеслі велізарную, незаменную страту. Якуб Якубоўскі быў сярод тых першапачынальнікаў, хто ў 1989 годзе стаяў ля вытокаў першай у гіс... Болей »
Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агуль... Болей »
Для адных гісторыкаў С. Балаховіч быў усяго толькі “выдатным (магчыма, нават геніяльным) камандзірам партызанскай дывізіі”. Іншыя называюць генерала і ягонае войска “падраздзяленнем наёмнікаў з вялікім баявым досведам”, якое не мела выразных палітычных лозунгаў, дзякуючы чаму польскі ўрад і пагадзіўся пакінуць яго на фронце. Аднак на самай справе найбольш значнымі былі не столькі здольнасці ці асабістыя якасці генерала, а тое, наколькі ... Болей »