be

Прыватны каталёг

Ява, сны, летуценні
pdf

Ява, сны, летуценні

Паэма. Вершы
Жуковіч Васіль

У гэтай кнізе аўтар, застаючыся верным сабе, выказвае шчырую любоў да Баларусі, не прамінае праблемы дабра і зла, услаўляе чалавечнасць, пранікнёна піша пра блізкіх людзей, жывых і страчаных. У лірычнай паэме, распавядаючы пра перамогу над эпідэміяй, яркія старонкі прысвячае каханню, добрым сямейным... Болей »

Язэп Драздовіч

Язэп Драздовіч

Альбом-манаграфія

Язэп Драздовіч — адметная, яркая асоба ў беларускай культуры першай паловы XX стагоддзя. Таленавіты жывапісец і графік. адмысловы майстра дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, пісьменнік, настаўнік, этнограф і фалькларыст — ён на сваім вяку зведаў не адно чалавечае захапленне. Вытокі ягонага мастацтва ідуць... Болей »

Як гісторыя ўплывае на сучаснасць

Як гісторыя ўплывае на сучаснасць

Наша гісторыя свабоды

З 1998 г. праграма “Блізкая гісторыя” пры Грамадскім аб’яднанні “Дыярыуш” праводзіць конкурсы па сучаснай гісторыі для моладзі Беларусі. Удзельнікаў конкурсаў “Блізкая гісторыя” яднае любоў да Радзімы, неабыякавасць да людзей, да іх мінулага і сучаснасці, імкненне да актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Шмат... Болей »

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасярод вясны
pdf

Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі / Восень пасярод вясны

Эсэ / Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў
Мальдзіс Адам

У эсэ «Як жылі нашы продкі ў ХVIIІ стагоддзі» (2001) разглядаюцца творы мемуарнай літаратуры ХVIIІ ст., якія ўзніклі на тэрыторыі Беларусі альбо цесна звязаныя з ёй. Аўтар дае яскравыя партрэты магнацтва, шляхты, мяшчанства і сялянства, расказвае пра грамадскае і сямейнае жыццё, матэрыяльную і духоўную... Болей »

Як мы перажылі халакост з яўрэйскім партызанскім атрадам у Беларусі
pdf

Як мы перажылі халакост з яўрэйскім партызанскім атрадам у Беларусі

Дакументальная аповесць
Каган Джэк і Коген Доў

Двое былых партызан, стрыечныя браты Берл і Джэк Каганы, напісалі кнігу ўспамінаў, у якой знайшлі адлюстраванне многія аспекты яўрэйскага побыту і лёсу іх роднага горада Навагрудка да і пасля вайны... Болей »

Як падае сьнег, як расьце трава 30zł

Як падае сьнег, як расьце трава


Аркуш Алесь

Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго пэрыяду... Болей »

Як пазбыцца Маматута

Як пазбыцца Маматута

дзіцячыя вершы для дарослых
Мартысевіч Марыя

Самыя сапраўдныя дзіцячыя вершы для дарослых. Герой кнігі нібыта гаворыць ад сябе, але вельмі часта прамаўляе маміны думкі, татавы словы. І разам з тым у яго праразаецца свой голас — голас чалавека, які залежны ад бацькоў, але адначасова прагне свабоды і самастойнасці.... Болей »

Як пакахаць ружу
pdf epub

Як пакахаць ружу

літаратурна-крытычныя артыкулы пра маладую беларускую паэзію 80-х гадоў
Кавалёў Сяргей

Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў Сяргея Кавалёва прысвечана маладой беларускай паэзіі 80-х гадоў. Многія з паэтаў, пра творчасць якіх ідзе гаворка ў кнізе, выклікалі небеспадстаўную прыхільнасць у крытыкаў і зацікаўленасць у чытачоў: Леанід Дранько-Майсюк, Алег Мінкін, Галіна Вулыка, Адам Глобус... Болей »

Як пошуг маланкі
pdf epub

Як пошуг маланкі

Расціслаў Лапіцкі
Чарняўскі Міхась

У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.... Болей »

Як риба об лід

Як риба об лід

Антологія сучасного білоруського оповідання

До збірки «Як риба об лід» увійшли оповідання тридцяти сучасних білоруських прозаїків, які перебувають в опозиції до нинішнього політичного режиму Олександра Лукашенка. Для сучасного білоруського оповідання характерні висока культура письма, заглибленість у людську природу, з’ясування причин глибокої... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org