“Кава з пісьменнікам і выдаўцом”. Сустрэча з Уладзімірам Арловым і Яраславам Іванюком у Гданьску
2024-06-17 15:25
Сардэчна запрашаем на цёплую і ўтульную сустрэчу “Кава з пісьменнікам і выдаўцом”, якая адбудзецца 22.06 а 10-ай у кавярні LeDelice (Wały Jagiellońskie 34, 2-гі паверх).
Вы зможаце атрымаць асалоду ад ранішняй кавы з выбітнымі
Уладзімірам Арловым і
Яраславам Іванюком!
Спадар Уладзімір падзеліцца асабістымі развагамі праз прызму іранічных эсэ, якія прымусяць задумацца і пасмяяцца ад душы. Прагучаць вершы з новай кнігі ў выкананні аўтара і адбудзецца шчырая бяседа на тэму літаратуры і гісторыі. Сумна не будзе!
Спадар Яраслаў распавядзе пра планы і навіны выдавецтва kamunikat.org, а таксама зладзіць кніжны кірмаш, дзе ўпершыню будзе прадстаўлена найноўшая кніга
Васіля Быкава з аповесцямі “Бліндаж” і “Афганец”.
Прыемная атмасфера кавярні, духмяная кава ад арганізатараў і культурная кампанія...Што можа быць лепей для суботняй раніцы?
Уваход вольны!