- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Для горада, без пытанняў, ганарова, калі ў ім манаршая персона жыла, балі-феерверкі давала, паслоў замежных прымала, парады вайсковыя праводзіла з музыкай, са штандарамі. Калі толькі горад цэніць шляхецкасць сваю, няхай перабудаваныя магнацкія палацы, калі песціць карані свае, ашчаджае, шануе княскі і каралеўскі гербы старажытныя, а не гуляе ў плебейскія гульні. А інакш кароль, ён як ганебная пляма на рабочай робе, зацыраваная дзірка. Ён — абясцэненая манета, скасаваная з абарачэння, ці зусім якаясь незразумелая. Бадай фальшывая, таварышы. Кароль, а што кароль? Салавей у клетцы, нават папугай, як некаторыя кпілі, шчупак у нераце, ці, хай, залатая рыбка ў акварыуме, каб прыгажэй гучала. З першых, лічы, дзён пад прыглядам, пад чужой аховай. Каб не дазваляў вольнасцяў, каб, не дай Божа, не ўмацаваўся мілітарна. (фрагмент)