Казіміроўская: адзін ты — нота, разам мы — музыка, мы сваю песню яшчэ заспяваем
2022-03-24 20:12
У эфіры Еўрарадыё — мастацкая кіраўніца і дырыжорка калектыву Concordia Chor Галіна Казіміроўская.
Спрадвеку беларусы любілі збірацца і разам спяваць. Гэтыя сумесныя спевы заўжды дапамагалі людзям: ці то падчас працы, ці падчас ваяцкіх маршаў, ці якіх-небудзь іншых радасных альбо трагічных момантаў жыцця. Тое, што гэтая любоў да сумесных спеваў закладзеная ў беларусаў у падсвядомасці, на ўзроўні нейкага кода, паказалі падзеі лета-восені 2020 года, калі сумесныя спевы вялі людзей і давалі надзею, перакананая Галіна Казіміроўская.
Пра тое, як у харавых спевах яднаюцца сучаснае і мінулае, чаму мы страцілі прагу да сумесных спеваў, малітва ці ваяцкі марш бліжэй беларусам і як з беларусаў скласці адзін вялікі хор, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Галінай Казіміроўскай.