- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
— Бачыш лясок? За ім ужо была Польшча. Мішка Марыновіч зацягваецца цыгарэтай, цісне на газ, і спіна Сцяпанава ўціскаецца ў прыслон сядзення. Цёмна-зялёная сцяна, якая здалёк выглядала ўзлессем пушчы, паўстала паласой высозных елак. Мішка перахоплівае Сцяпанавы позірк, торгае галавой. — Палякі ўздоўж мяжы лес садзілі. Не ведаю нават, дзеля якой халеры. Відаць, каб Саветаў не бачна было. Тыя ўздоўж мяжы на трактарах ездзілі ды песні спявалі. Аматары былі… пускаць чмуру ў вочы. (фрагмент)