- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Вікторыі Кальварыйскай блакітныя вочы. Такіх чыстых і такіх блакітна-блакітных вачэй, як у Вікторыі, я ні ў кога не бачыў. Запамінальныя вочы: хто бачыў, той не забудзе. Пра яе бялюткую скуру на твары і пяшчотна-рудыя валасы мала хто згадвае, як і пра яе шырокую сялянскую паставу не ўспамінаюць. Пра Блакітныя вочы кажуць усе. Блакітнавокая Вікторыя Кальварыйская дапамагае бяздзетным жанчынам нарадзіць першае дзіця. Яна з’яўляецца да жанчыны ў сне, гаворыць з ёю, спачувае, перапытвае — ці сапраўды той так важна займець сваё дзіця, а потым кажа, што і як трэба зрабіць, каб дзіця нарадзілася. Акром парадаў, звязаных з прыродаю чалавечых целаў, Вікторыя сарамліва просіць нейкую драбязу для сябе. Зазвычай яна кажа пра дзве белыя лілеі, якія трэба занесці на Кальварыйскія могілкі і пакласці на магілу Вікторыі. (Блакітныя вочы, фрагмент)