- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Адам Глобус нарадзіўся 29 верасня 1958 г. у горадзе Дзяржынску Мінскай вобласці ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1959 г. з бацькамі пераехаў у Мінск. Вучыўся ў Мінскай мастацкай вучэльні на педагагічным аддзяленні. У 1983 скончыў мастацкае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Працаваў чарцёжнікам, мастаком-рэстаўратарам, мастаком-афарміцелем, рэдактарам, журналістам. Адзін з заснавальнікаў літаратурнага таварыства "Тутэйшыя". Цяпер займаецца выдавецкай справай (выдавецтва "Сучасны літаратар"). Першыя вершы Адама Глобуса з’явіліся ў друку ў 1981 (газета «Літаратура і мастацтва», часопіс "Маладосць"). На дадзены ж момант ён аўтар больш, чым 20 кніг прозы і паэзіі. Яго творы перакладаліся на асноўныя мовы свету, а таксама на такія экзатычныя, як асецінская і каталонская. Асобнымі выданнямі проза А. Глобуса выходзіла ў Польшчы і Расіі.