- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта было даўно, мой мілы хлопчык. Жыў быў Кіт. Ён плаваў па моры і еў рыбу. Ён еў і ляшчоў, і яршоў, і бялугу, і сяўругу, і селядца, і селядцову цётку, і плотачку, і яе сястрычку, і шустрага, жвавага ўюна вертуна вугра. Якая рыба трапіцца, тую і з'есць. Разявіць рот, гам – і гатова! Так што ўрэшце ва ўсім моры ацалела адна толькі Рыбка, ды і тая Малютка Колюшка. Гэта была хітрая Рыбка. Яна плавала побач з Кітом, каля самага яго правага вуха, каб ён не мог яе праглынуць. Толькі тым і ратавалася. Але вось ён устаў на свой хвост і сказаў