- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зборнік апавяданняў для малодшых школьнікаў сабраў пад адной вокладкай гісторыі з жыцця, апісаныя з вялікім разуменнем дзіцячай псіхікі. Проста зразумелая мова і трапныя назіранні робяць апавяданні цікавымі і займальнымі. Няма ў іх настаўніцкага тону, толькі апісанні. Кароткая форма, якая дазваляе маленькім чытачам хуценька прачытаць творы, не стамляе, а наадварот, заахвочвае чытаць далей, і хаця апавяданні не спалучаны ні агульнай тэмай, ні персанажамі, тым не менш, чытаюцца як адно цэлае. Дарослы чытач таксама можа паквапіцца на чытанне гэтай кнігі, нават не абавязкова разам з дзяцьмі. Проста так, каб узгадаць сваё дзяцінства, пачуць яго пахі, колеры, гукі.