- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры перакладзе на нашу мову помнікаў чужога нам жыцця галоўная цяжкасць заключаецца ў тым, каб знайсьці такія словы, якія выклікалі б у чытача такія ж самыя ўяўленні, якія былі ў аўтара, некалі пісаўшага іх, а гэта часам вельмі цяжка. Возьмем напрыклад слова “лес” на розных мовах. У якута гэтае слова выклікае ўяўленне пра скапленне ў нейкай мясцовасьці вялікай колькасьці хвойных дрэваў, у ягіпцяніна і аравійца – пра скапленне пальмаў, у італьянца – дубоў і іншых лісьцявых дрэваў.