- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сучаснай беларускай прозе раман Уладзімера Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" займае асаблівае месца. Яго адметнасьць вызначаецца ня толькі навной жыцьцёвага і гістарычнага матэрыялу, але і арыгінальнасьцю вобразнага ўвасабленьня падзеяў далёкай мінуўшчны, уменьнем пераасэнсаваць іх з пазыцыяў нашай сучаснасьці, прыдаць фактам гістарычнай рэчаіснасьці непаўторны нацыянальны калярыт, надзённасьць гучаньня. Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Ул.Караткевіча - твор глыбока нацыянальны, бо ў аснове яго ляжыць беларуская старажытная кніжнасьць і народны фальклёр, галоўныя грамадзкія праблемы вырашаюцца з народнага пункту гледжаньня. Падзеі ў рамане адбываюцца ў сярэдзіне ХVІ стагодзьдзя. Перад пісьменьнікам стаяла нялёгкая задача: мастацкімі сродкамі перадаць атмасфэру ўжо далёкага нам часу. Характары ў рамане скрозь выдуманыя, канфлікты і іхнае разьвіцьцё - таксама, а разам з тым твор уражвае гістарычнай праўдзівасьцю, дакладнасьцю канкрэтных рэаліяў часу, аўтарскім разуменьнем заканамернасьцяў грамадзкага разьвіцьця. (З.К.)