- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
3 якой пяшчотай і ўсхваляванасцю, пачуццём прыналежнасці і дачынення да мінулага мы ўзіраемся ў старадаўнія, пакрытыя рыжаватай пацінай часу рэліквійныя фотаздымкі - ці то паабводжаныя авалам з галубкамі закаханыя, ці сямейная пара ля студыйнай класічнай калоны, ці выгляд роднага горада, вёскі і іх архітэктурныя манументы! Зараз фатаграфія - рэч звычайная. Але напачатаку XX ст. яна сапраўды ўспрымалася цудам тэхнікі. Фотаздымак не кідалі нядбайна ў неаформлены альбом ці запыленую скрыню, а акуратна афармлялі ў мудрагелістую рамку як каштоўную рэліквію, яго песцілі, памяшчалі на "чырвонае" месца ў хаце. Фотаздымак з'яўляўся аўтарскім творам і абавязкова ставілася прозвішча фатографа ці фірмы.