- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзеянне разгортваецца і згортваецца ў апошнім прыстанішчы ўдоў, якое яны набылі пасля смерці сваіх мужоў. Пралог – дзе заўгодна. Эпілог – за кулісамі. Усе рэмаркі (як, зрэшты, і ўсё іншае) могуць быць умоўнымі… Драма нарадзілася пад уражаннем “Вясельнага танга”, напісанага Майклам Найманам да фільма “Адлік тапельцаў” Пітэра Грынаўэя. Пралог. Туманны ранак. Снеданне ЕЎНУХАЎ. Яны спакойна спажываюць даброты, пасланыя ім вулічным дараваннем. У нейкі момант можа здавацца, што яны з’явіліся на свет, сыйшоўшы з даўніх фрэсак. Іхні ўзрост (што зусім не абавязкова) ад дваццаці да шасцідзесяці.