- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Толькі не пра палітыку, гэта небяспечна», – такія словы можна часта пачуць у Беларусі. Нават сярод людзей актыўных, якія займаюцца бізнесам. Але як ні парадаксальна, за апошнія 15 гадоў у Беларусі за краты трапіла значна больш бізнесоўцаў, чымся палітыкаў. Пра гэта добра ведае Валерый Леванеўскі з Горадні, які правёў некалькі гадоў за кратамі не за палітычную агітацыю, не за спробу зрынуць рэжым, а за абарону працоўных месцаў для дробных гандляроў. Як уладальнік шапіку на гарадзенскім кірмашы ён ведаў усе цяжкасці, з якімі сутыкаюцца малыя прадпрымальнікі.