«Хто жыве ў гаражы?» Выйшла дзіцячая кніга Андрэя Скурко
2023-09-12 12:52
Вялікая кардонная кніжка «Хто жыве ў гаражы?» выдавецтва Gutenberg Publisher з вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч ужо надрукаваная і хутка трапіць да чытачоў. У кнізе 16 вершаў-гісторый пра розны транспарт: джып, палівальную машыну, трактар ды нават смеццевоз.
«Усё будзе буксаваць і разлівацца, раскручвацца і адвальвацца – ведаем, што любяць малыя!»,– адзначаюць у выдавецтве.
Андрэй Скурко – дзіцячы аўтар, таксама вядомы творам «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў». Як напісана ў анатацыі, гэта вясёлыя вершы для добрых дзетак, напісаныя далёка, якія ляцелі высока. Аўдыяверсію гэтай кнігі можна
паслухаць у прыкладанні «Кніжны Воз».
Як набыць новую кнігу
Купіць
«Хто жыве ў гаражы?» можна на
gutenbergpublisher.eu. Дастаўка ажыццяўляецца практычна па ўсім свеце.