Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — перадзаказ
2025-10-22 18:15
Дызайнерка і фатографка Кася Паласатка анансавала выхад кнігі з фотаздымкамі Беларусі 2020–2025 гадоў. Фотаальбом з назвай «Belarus» можна перадзамовіць проста цяпер праз сайт Kolerbooks.com з дастаўкай у розныя краіны свету.
«...Новага матэрыялу назбіралася вельмі шмат. Штосьці выходзіла ў якасці паштовак, штосьці вы бачылі ў маім інстаграме», —
дзеліцца навіной аўтарка ў сацсетках і дадае, што ўсе, хто купляе кнігу наперад, спрыяе хутчэйшаму яе выхаду з друку. Перадзамовы прымаюцца да
10 лістапада, пасля кошт кнігі будзе вышэйшым.
Фармат фотаальбома «Belarus» — 17×24 см. Вокладка з тканіны, супервокладка з паўпразрыстай паперы ад GF Smith. 224 старонкі. Час выхаду кнігі — зіма 2025/2026.
Па пытаннях дастаўкі можна пісаць на kolerbooks@gmail.com, па іншых пытаннях — на агульную пошту kolerbooksinfo@gmail.com.