- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У стварэньні фільму пра адну з найвялікшых трагедый ХХ стагодзьдзя прымалі ўдзел 9 краін. Стужка пра генацыд у Босьніі і Герцагавіне ўзяла некалькі прызоў на фэстывалі.
Прэмія European film awards за найлепшае кіно 2021 году дасталася стужцы Quo vadis, Aida? Фільм, заснаванай на рэальных падзеях. Яна паказвае трагедыю ў басьнійскай Срэбраніцы, дзе сэрбы ўчынілі генацыд супраць мусульманаў пры пасіўных паводзінах міратворчай місіі, галоўным чынам зь Нідэрляндаў.
Галоўная гераіня Аіда працуе перакладчыцай для міжнароднай місіі, спрабуючы ўратаваць як мага больш людзей, у тым ліку двух сваіх сыноў і мужа, але марна — сэрбы зьнішчаюць тысячы чалавек толькі па нацыянальнай і рэлігійнай прыкметах.
Галоўная рэжысэрка Ясьміла Жбаніч атрымала прыз у намінацыі «Рэжысэр году», «Акторкай году» стала выканаўца галоўнай ролі Ясна Джурычыч. Прэмію, якую неафіцыйна называюць «эўрапейскім „Оскарам“», уручалі ў 34-ы раз. З узнагародамі фільм і яго творцаў павіншавала ініцыятыва «Маці Срэбраніцы», што аб’ядноўвае жанчын, якія страцілі сваіх родных і блізкіх у выніку генацыду.