- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кніга прысвечана асобе і творчасці «рускага Залатавуста» XII ст., славутага хрысціянскага падзвіжніка-асветніка, пісьменніка і прапавеніка. Аўтар упершыню робіць спробу дэталёвага ўзнаўлення рэальнай біяграфіі свяціцеля, а таксама праводзіць атрыбуцыйнае даследаванне твораў Кірылы Тураўскага. Чытач знойдзе разгорнуты разгляд багаслоўскіх і філасофскіх поглядаў мысліцеля, асаблівасцей паэтыкі яго твораў. Кніга мае дадатак, які ўяўляе найбольш поўны збор твораў класіка ўсходнеславянскай літаратуры. Разлічана на гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў, усіх, хто цікавіцца беларускай мінуўшчынай, духоўнай спадчынай усходніх славян.