Кліч неба. «Каля літаратуры» з айцом Андрэем Кратом
2024-09-20 13:49
“Спачатку было Слова…” Ёсць спакуса менавіта адсюль весці адлік існавання пісьмовага выказвання. І бачыць пісьменнікаў носьбітамі найвышэйшых сэнсаў. Але не ўсё так проста. Бо слова ратуе і забівае. Будуе ды разбурае. Лямантуе і праклінае. Што з ім рабіць? Як быць пачутым? І ўвогуле — ці захаваліся хрысціанскія каштоўнасці ў літаратуры часоў глабальных катастрофаў? Пра гэта — наша размова з айцом Андрэем Кратом.
Мастацтва і рэлігія — прыяцелі ці ворагі? Ці павінны святары цэнзураваць мастацкія творы? Ці мусіць пісьменнік трымацца хрысціянскіх прынцыпаў? І што кажа царква наконт таго, што аўтары ў сваім мастацкім свеце часам спараджаюць пачвар?
На ўсе гэтыя пытанні паспрабуе адказаць айцец Андрэй Крот — грэка-каталіцкі святар і вядучы праграмы “Хрысціянства і беларуская літаратура” на Ватыканскім радыё.
Чым яму падабаюцца размовы з няверуючымі, як ставіцца да дэпрэсіўнай літаратуры тыпу вершаў Шарля Бадлера і чаму зло — гэта не самастойная сіла, а “недахоп дабра”, — пра ўсё гэта айцец Андрэй раскажа ў падкасце.