- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч падрыхтоўвае скаргі ў ЦВК і Палату прадстаўнікоў наконт таго, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Крычаўскай выбарчай акрузе №83 Уладзімір Краўцоў ухіляецца ад выканання сваіх дэпутацкіх абавязкаў і на працягу шэрагу месяцаў не праводзіць прыёмы і сустрэчы з выбаршчыкамі ў сваёй выбарчай акрузе. Для праваабарончага сайта spring96.org грамадскі актывіст адзначыў, што ўжо на працягу значнага часу Уладзімір Краўцоў не прыязджае натэрыторыю сваёй выбарчай акругі і не сустракаецца з выбаршчыкамі, пакідае без рэагавання іх запыты і скаргі.