Кніга «Руіны Беларусі» ўвайшла ў спіс найлепшых польскіх кніг 2025 года
2026-04-28 19:00
Кніга «Руіны Беларусі» ініцыятывы VEHA намінаваная на прэмію
Najpiękniejsze Polskie Książki 2025 года ў катэгорыі «мастацтва»
(альбомы, каталогі, фотакнігі).
Новая фатаграфічная калекцыя VEHA распавядае пра лёс беларускіх
камяніц. У кнізе змешчаны фатаграфіі разбураных помнікаў архітэктуры,
што паходзяць з 45 сямейных і публічных архіваў.
Войны, нядбайнасць, дзяржаўны гвалт руйнавалі замкі і касцёлы, ратушы
і цэрквы, сінагогі і хаты. Мноства іх знікла без следу на зямлі, але
засталося на фотаздымках.
Дарэчы, каманда працягвае збіраць матэрыялы для другога тома
«Руін Беларусі», які з‘явіцца па меры таго, як будуць дасылацца здымкі.