- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шаноўны Міхась Міхайлавіч, Вы жывяце і працуеце ў Навагрудку. Распавядзіце пра літаратурны працэс у першай сталіцы ВКЛ? На творы якіх аўтараў-землякоў вы параілі б звярнуць асаблівую ўвагу чытачам? – Я жыву і працую ў Навагрудку з 1993 года, але як пісьменнік стаўся значна пазней, недзе ў 2005–2007 годзе. Жыццё склалася так, што амаль дзесяць гадоў пасля заканчэння школы служыў у Расіі. Я ніколі не марыў стаць пісьменнікам, хоць пісаць цягнула з дзяцінства. Нават вярнуўшыся ў Беларусь, я не адразу прыйшоў да літаратуры.