- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Я пераканана ў тым, што не існуе нейкіх універсальных парад адносна пісьменніцтва – тут усё вельмі індывідуальна: тое, што спрацуе, «стрэліць» у творчасці аднаго, зусім не падыдзе іншаму. І ўсе ж дзве парады нібы напрошваюцца самі: шмат чытаць і ўвесь час пісаць. Чытанне – самы правільны шлях да пісьменніцтва. Але трэба чытаць удумліва, аналізуючы тэкст, задаючы сабе пытанні: як гэты твор уздзейнічае на мяне, якія думкі і пачуцці абуджае, якія прыёмы выкарыстоўваў аўтар, каб выклікаць менавіта гэтыя пачуцці і эмоцыі. Не абавязкова пры гэтым, каб твор падабаўся. Галоўнае – увесь час думаць, аналізаваць. Калі падабаецца – то чаму? Калі не падабаецца – то чаму? Адмоўны досвед – таксама досвед; так можна навучыцца не рабіць тых памылак ці не выкарыстоўваць тыя прыёмы, якія не працуюць ці выклікаюць раздражненне ў чытача.