Кнігі ад Камуніката намінаваныя да «Глінянага Вялеса»
2025-02-14 15:27
Дзьве кнігі выдадзеныя Фондам Kamunikat.org трапілі ў шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» за 2024 год.
«Я заўжды пісала пра любоў – гаворыць аўтарка
Анхела Эспіноса Руіс. – Да 2020 года, пра нейкае юнацкае, інтэнсіўнае каханне. Пасля 2020, і яшчэ болей ад 2022 – пра любоў-надзею, пра мары аб лепшай будучыні для блізкіх. Гэтай кнігай я хацела адыйсці ад наіўнасці першай любові, ад болю другой – імкнуцца да ўніверсальнай любові, да канцоў сусвету і да ўнутранага зярна ўласнага чалавецтва – да Астралабіі Божых Таямніц».
Анхела Эспіноса Руіс гэта беларускамоўная паэтка з Гішпаніі. Як сама пра сябе піша: Трохі філёляг, трохі музыка. У яе кнізе забраная лірыка: — пра старыя замкі Эўропы, — пра неідэальную сымэтрыю каханьня, — пра невычарпальныя пытаньні неба, — і іншыя вершы.
«Гульні Цырцэі» Зміцтра Дзядзенкі гэта - як вызначыў жанр для свае кнігі сам Аўтар -
рэтра-крымінал. Падзеі адбываюцца
ў Воршы ў пачатку 20-ых гадоў мінулага стагодзьдзя. Стары князь Друцкі забіты, а ягоныя каштоўнасьці зьніклі. Шукае іх малады чэкіст Раман Васільчук, якому дапамагае былы следчы Павел Дадэрка. Тым часам навокал успыхваюць сялянскія бунты і рабочыя паўстаньні, дзейнічаюць рабаўнікі-анархісты, шпіёны Пілсудскага і секс-шантажысты з дома цярпімасці… А паралельна даросламу свету
ўзьнікае дзіцячае каралеўства з сапраўдным імператарам. Але і яно аказваецца ўцягнутае ў жорсткае дарослае супрацьстаяньне.
Абедьве кнігі напэўна вартыя атрыманьня прэміі «Гліняны Вялес» за 2024 год, але ёсьць і іншыя намінанты:
Валер Гапееў. Вольнеры. Бясконцы дзень: раман (частка другая). — Варшава: Янушкевіч
Віктар Жыбуль. Аранжавы: вершы. — Берлін: hochroth Minsk
Ігар Кулікоў. Бяс край: верша. — Берлін: hochroth Minsk
Андрэй Хадановіч. Дзікае паляваньне Караля Стаха. Вершы да оперы. — Кракаў. Gutenberg
Аляксандр Чарнуха. Гвалт: зборнік апавяданняў. — Варшава: Янушкевіч
«Гліняны Вялес» — штогадовая літаратурная прэмія, заснаваная ў
1993 годзе членамі
Таварыства Вольных Літаратараў. Старшыня арганізацыйнага камітэта
Алесь Аркуш. Прысуджаецца за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу года. Лаўрэат атрымлівае сімвалічную ўзнагароду — гліняны стод апекуна мастацтва. Стаць лаўрэатам прэміі можна толькі аднойчы.
Сярод ляўрэатаў былі між іншым
Уладзімір Арлоў (1998 за зборнік эсэ
«Божая кароўка з Пятай авеню»),
Валянцін Акудовіч (2006 за кнігу
«Код адсутнасці»),
Барыс Пятровіч (2008 за кнігу
«Жыць не страшна»),
Андрэй Федарэнка (2014 за кнігу
«Ціша») ці
Міхал Андрасюк (2019 за раман
«Поўня»).
У
2023 годзе «Гліняным Вялесам»
пасмяротна быў ушанаваны
Юрый Станкевіч - за агульны ўклад у беларускую літаратуру.
Як гаворыць ініцыятар прэміі «Гліняны Вялес»
Алесь Аркуш, сёлетні ляўрэат будзе абвешчаны ў
траўні 2025.