Кнігу Сяргея Лескеця «Шэпт» прэзентавалі на арт-хутары «Васіліна»
2022-05-17 13:33
Чарговую прэзентацыю кнігі “Шэпт” краязнаўцы і фатогарафа з Маладзечаншчыны Сергей Лескеть зладзілі на арт-хутары “Васіліна”, што ў Валожынскім раёне.
Імпрэза была для жыхароў валожынскіх хутароў. Сустрэча атрымалася насычанай, багатай на размовы і дала нам новых сілаў, – падзяліўся Сяргей з “Рэгіянальнай газетай”:
- Арт-хутар “Васіліна” – цудоўнае месца для адпачынку з сям'ёй ці сябрамі. За гасціннасць, атмасферу і класны фільм пра бабу Васіліну, былую гаспадыню арт-хутара, дзякую Аўгіні Манцэвіч.
Нагадаем, што кніга Сяргея “Шэпт” пра традыцыйную беларускую магію і вясковых шаптух выйшла сёлета ў пачатку красавіка.
18 мая, у межах "Ночы музеяў" у Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў 18.30 Сяргей Лескець таксама будзе прэзентаваць выданне.
Фота забяспечаныя суразмоўцам.