- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Генадзь Вураўкін дажыўся да 60-ці гадоў і да кніжкі сатыры і гумару. Адбылося тое, што мусіла адбыцца, паколькі 60 — непазбежны рубеж для кожнага сталага творцы, а сатырычна-гумарыстычная кніжка — аб'ектыўная непазбежнасць для вясёлага, дасціпнага, вострага на язык чалавека, які ніколі і ні пры якіх абставінах па слова ў кішэнь не лезе. Цяжка сказаць, чаму гэты дэбют не адбыўся раней: ці то Генадзь лічыў, што на сатырычна-гумарыстычнай дзялянцы шчыруе шмат ягоных сяброў-паплечнікаў, таму вытыркацца не з рукі, ці то не хацеў засмучаць крытыку, якая замацавала за ім амплуа лірыка і публіцыста, спісваючы «на лукавого» ўсё, што не ўкладвалася ў выверанае «навуковымі» шаблонамі рэнаме.