Конкурс грантаў на падтрымку мабільнасці творцаў і дзеячаў культуры ад EU4Culture
2024-01-19 22:45
Гранты на мабільнасць EU4Culture пакрываюць выдаткі на стажыроўкі, навучальныя візіты, канферэнцыі і іншыя актыўнасці, што спрыяюць абмену ведамі і міжкультурнаму дыялогу.
Падтрымліваюцца 4 тыпы мабільнасці:
▪️ Кароткая мабільнасць (5–10 дзён) – да 1500 еўра
▪️ Сярэдняя мабільнасць (да 5 тыдняў) – да 3500 еўра
▪️ Доўгая мабільнасць (да 12 тыдняў) – да 5000 еўра
▪️ Віртуальная мабільнасць (анлайн-удзел) – да 1000 еўра
Перыяд мабільнасці: 1 красавіка – 30 верасня 2024 года
Праекты могуць быць зрэалізаваныя ў дзяржавах – членах ЕС, краінах – партнёрах ЕС і ў іншых еўрапейскіх краінах.
Праект EU4Culture рэалізуецца Гётэ-Інстытутам, Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім культурным інстытутам, Французскім інстытутам у Грузіі.
Дэдлайн: 16 лютага
Даведацца больш