Конкурс рукапісаў да 100-годдзя Васіля Быкава. Прыз — выданне кнігі
2024-02-13 17:09
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.
Як паўдзельнічаць? Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас:
bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.
Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца.
ДЭДЛАЙН — 1 чэрвеня 2024 г.
Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.
Поспехаў!
Bellit.info