Конкурс рукапісаў працягвае дэдлайн — падаць заяўку
2024-02-20 21:05
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA працягвае прыём заявак на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”.
Патрабаванні да рукапісаў:
- мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
- не выдаваліся раней ні на якой мове;
- патрапляюць у адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).
Абмежаванняў паводле ўзросту, месца пражывання аўтараў і інш. няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу – у рэгламенце
па спасылцы.
Калі ўжо даслалі, але хацелі б нешта змяніць у тэксце ці дапісаць — таксама дасылайце абноўленыя варыянты на пошту:
shuflyadych@gmail.com. Канчатковы дэдлайн —
8 сакавіка 2024 года.
Таксама нагадаем, што ідзе прыем заявак на конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава, арганізавыны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.
Як паўдзельнічаць? Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас:
bellit.info@gmail.com з пазнакай “Конкурс”, а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію. Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца. ДЭДЛАЙН —
1 чэрвеня 2024 года.