- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэт і перакладчык Мікола Яцкаў з-пад Магілева аўтар зборніка вершаў-гімнаў старажытнаму каралеўскаму Кракаву. Менавіта гэтаму месту яго хараству і духу старажытнай польскай сталіцы пяе свае песьні беларускі паэт. Горад, зь якім бяз перабольшаньня зьвязаная таксама і беларуская гісторыя і лёсы многіх беларусаў, ўсплывае ў вершах аўтара сваім і блізкім, гэтак жа ён быў блізкі і для студэнта Ягелёнскага ўнівэрсытэту Францішка Скарыны і многіх многіх беларусаў, якіх жыцьцё прывяло ў Кракаў. Тое, што аўтар падае ня толькі дату напісаньня верша, але і яго час дае зразумець тое натхненьне якое ахінае паэты пры сустрэчы з каралеўскім Кракавам. Вавель, Казімеж, Гандлёвы пляц, мост Пілсудзкага ажываюць у радках Міколы Яцкова і разам з паэтам зпрашаюць акунуцца і палюбіць Кракаў.