- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чэрвенскі краёвы слоўнік зьмяшчае ў сабе словы, якія сустракаюцца ў жывой народнай мове Сьмілавіцкага, Пухавіцкага і пэўнай часьці Шацкага р.р., што ўваходзілі у склад Чэрвенскага (б. Ігуменскага) павету. У слоўнік увайшоў матар’ял з розных 25 вёсак, галоўным чынам Сьмілавіцкага р., а пераважна з вёскі Стáрына, мае родзіны. Праца над зьбіраньнем слоўнікавага матар’ялу праходзіла пад кіраўніцтвам Камісіі для ўкладаньня жывой беларускай мовы Інстытуту Беларускае Культуры пры беспасярэдных зносінах з самой Камісіяй, якая наважыла выдаць маю працу асобнай кніжкаю, зважаючы на каштоўнасьць такога выданьня з навуковага погляду.