- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У перыяд Другой сусветнай вайны тэрыторыя Беларусі была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Беларусы аказаліся перад выбарам: здацца на міласць акупантаў, ці змагацца. Па гэтай прыкмеце адбыўся іх падзел на два варожыя бакі: партызан і — паліцаяў, што дзейнічалі ў хаўрусе з немцамі. Ў выніку жорсткай, бязлітаснай узброенай барацьбы гэтых бакоў часам гінула і мірнае насельніцтва. Па большасці мы ведаем пра страты нашага народа ад акупантаў і іх прыхільнікаў і амаль нічога не ведаем пра тое, як забівалі мірных грамадзян партызаны. Такіх выпадкаў, зразумела, было не вельмі шмат. Але яны былі. Таму перад гісторыяй і памяццю загінуўшых належыць пра такія выпадкі пісаць. Тым больш што і зараз, амаль праз шэсць дзесяткаў гадоў пасля вызвалення, робяцца спробы такія гісторыі замоўчваць ці, як гэта ўбачыць чытач, — скажаць іх.