- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзіцячая паэзія павінна забаўляць, расчульваць, навучаць і выхоўваць. У сваёй практыцы настаўніцы пачатковых класаў я няраз сустракалася з праблемай - адкуль браць беларускія вершы, цікавыя дзецям, згодныя з праграмай навучання ў польскіх школах, сугучныя пары года або актуальнай гадавіне ці святу. Даводзілася шукаць іх па розных зборніках, часопісах і газетах. Прычым вялікую ўвагу я звяртала на тое, каб гэтыя вершы былі зразумелы нашым вучням, якія жывуць у адрозных ад рэалій Беларусі абставінахды маюць тыпова беластоцкі слоўнікавы запас беларускай мовы.