- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У эфіры Еўрарадыё — лідарка гурта KRIWI Вераніка Круглова.
Беларусы жывуць у пастаянным страху — зрабіць “нешта не тое”, што, магчыма, не зразумеюць, што не ўкладаецца ў каляіну дзеянняў і паводзінаў большасці. Страх “аблажацца” забівае ініцыятыву і імкненне да зменаў, без якіх немагчымыя развіццё і рух наперад, перакананая Вераніка Круглова.
Пра тое, як нам пазбавіцца гэтага страху, пра права на памылку і “гаротны” беларускі фальклор мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Веранікай Кругловай.