- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Магілёве 17 жніўня прайшоў праваабарончы форум, прысвечаны праблеме палітвязняў. Як адзначыў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, адной з мэтай форуму з’яўляецца паказаць тым, хто датычны да рэпрэсій над зняволенымі ў турмах, што яны ў выпадку супрацьпраўных дзеянняў будуць несці асабістую адказнасць. Паводле яго слоў, супрацоўнікі турмаў могуць не толькі трапіць у спіс неўязных у краіны Еўрасаюзу, але і быць прыцягнутымі да крымінальнай адказнасці.