- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Успамінальныя аповеды, менавіта так азагаловіў свае ўспаміны беларускі празаік, драматург, публіцыст, навуковец, былы камсамольскі і партыйны функцыянэр цэкоўскага ўзроўню, адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў энцыкляпэдычнай справы ў Беларусі, ініцыятар выданьня 140 тамовага выданьня “Памяць”, першы рэктар, выкладчык і ганаровы прафэсар Беларускага Дзяржаўнага унівэрсітэту культуры – усё гэта пра Алеся Петрашкевіча. Алесь Петрашкевіч з уласьцівай яму крытычнасьцю, сарказмам, гістарычнасьцю і праўдзівасьцю распавядае пра падзеі і людзей якіх ён цягам жыцьця сустракаў, распавядае пра блізкія сэрцу і адчуваньню месцы ды пра агіднае змаганьне з усімі праявамі беларускасьці на розных узроўнях. Успаміны сталі сваеасаблівай споведзьдзю за тое, што не ўдалося зрабіць і адначасова накірункі таго што зрабіць яшчэ належыць. (З.К.)